Забегі

вёска ў Будслаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Забе́гі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.

Забегі
трансьліт. Zabiehi
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Будслаўскі
Насельніцтва: 28 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222374
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°50′1.00″ пн. ш. 27°28′22.01″ у. д. / 54.8336111° пн. ш. 27.4727806° у. д. / 54.8336111; 27.4727806Каардынаты: 54°50′1.00″ пн. ш. 27°28′22.01″ у. д. / 54.8336111° пн. ш. 27.4727806° у. д. / 54.8336111; 27.4727806
Забегі на мапе Беларусі ±
Забегі
Забегі
Забегі
Забегі
Забегі
Забегі

Гісторыя

рэдагаваць

У 1868 годзе вёска Будслаўскай гміны Вялейскага павету Віленскай губэрні, 6 двароў, 48 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 103 жыхары.

У 1921 годзе вёска (19 двароў, 112 жыхароў) і фальварак (13 жыхароў) у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводзтва, 20 двароў, 114 жыхароў.

З 12.10.1940 году ў Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.

У 1950 годзе сяляне вёсак Баркоўшчына і Забегі аб’ядналіся ў калгас імя Кірава. З 1965 годзе вёска ў складзе саўгасу «Будслаўскі» (цэнтар — Будслаў), з 1991 году — калгасу «Будслаўскі».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1960 год — 118 жыхары
  • 1997 год — 29 двароў, 51 жыхар
  • 2009 год — 28 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкаму Маладзечанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі