Жукі (Капыльскі раён)
вёска ў Капыльскім раёне
Жукі́[1] — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавету. На захадзе ад Жукоў ёсьць мэліяратыўныя каналы, непадалёку цячэ р. Лакнея.
Жукі | |
трансьліт. Žuki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Грозаўскі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223926 |
СААТА: | 6228825036 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°12′0″ пн. ш. 27°24′0″ у. д. / 53.2° пн. ш. 27.4° у. д.Каардынаты: 53°12′0″ пн. ш. 27°24′0″ у. д. / 53.2° пн. ш. 27.4° у. д. |
± Жукі |
Гісторыя
рэдагавацьУ 18 ст. вёска ў Наваградзкім павеце і ваяводзтве ВКЛ. Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Слуцкім павеце Менскай губэрні, 118 жыхароў, карчма, млын, уласнасьць М. Бярновіча.
Да 27 сьнежня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Мусіцкага сельсавету Слуцкага раёну[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1909 год — 42 гаспадаркі, 242 жыхары
- 1997 год — 47 гаспадаркі, 89 жыхароў
- 2009 год — 43 чалавекі[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сьнежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыуму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі