Жорнаўка (Ваўкавыскі раён)

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Жо́рнаўка[2]вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавету.

Жорнаўка
трансьліт. Žornaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Ізабелінскі
Насельніцтва: 28 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°6′29″ пн. ш. 24°35′18″ у. д. / 53.10806° пн. ш. 24.58833° у. д. / 53.10806; 24.58833Каардынаты: 53°6′29″ пн. ш. 24°35′18″ у. д. / 53.10806° пн. ш. 24.58833° у. д. / 53.10806; 24.58833
Жорнаўка на мапе Беларусі ±
Жорнаўка
Жорнаўка
Жорнаўка
Жорнаўка
Жорнаўка
Жорнаўка

Гісторыя рэдагаваць

Вядомая з 1615 году, пражывала 29 сем’яў, мелі 22 валокі зямлі, 15 каней і 47 валоў. Згодна інвэртару 1615 году належала да маёнтку Петухова (цяпер Ізабелін). Працавала карчма.

З 18-га стагодзьдзя па 1850-я гады належала графам Грабоўскім, уладальнікам мястэчка Ізабелін. У 1836 году прыватная вёска, 21 двор, 116 жыхароў. З 1861 году ў Ізабелінскай воласьці. У 1905 г. дзьве вёскі, адна побач другой, 140 і 75 жыхароў. У 1914 г. вёскі зьліліся ў адну, 33 дамоў, у якіх пражывалі 75 мужчын і 104 жанчын.

У 1921 годзе 29 двароў, 133 жыхароў. У 1930 годзе 38 двароў.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2004 год — 30 двароў, 50 жыхароў
  • 2009 год — 28 чалавек[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 130