Жонас Гансалвэс Алівэйра

бразыльскі футбаліст

Жонас Бракольлі Гансалвэс Алівэйра (па-партугальску: Jonas Brocolli Gonçalves Oliveira; нарадзіўся 1 красавіка 1984 году, Бэбэдору, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст нацыянальнай зборнай Бразыліі, які гуляў на пазыцыі нападніка.

Жонас Гансалвэс Алівэйра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 красавіка 1984(1984-04-01)[1][2] (39 гадоў)
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2007
2007—2011
2008
2011—2014
2014—2019
Гуарані Кампінас
Сантус
Грэмію
Партугеза (арэнда)
Валенсія
Бэнфіка
26 (12)
20 (1)
74 (40)
25 (10)
113 (36)
132 (110)
Зборныя
2011—2016 Бразылія 12 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Кар’ера рэдагаваць

Выступы ў Бразыліі рэдагаваць

Жонас пачаў прафэсійную кар’еру ва ўзросьце 20 гадоў у клюбе «Гуарані», чыім выхаванцам ён зьяўляўся, у 2005 годзе. На той момант ён зьяўляўся студэнтам і вучыўся на фармаколяга.

2 студзеня 2006 году Жонас перайшоў у «Сантус» у якасьці рэзэрвовага гульца на маючы адбыцца сэзон. У пяці гульнях Лігі Паўлісты ён здолеў вызначыцца чатырма забітымі галамі й у выніку стаў пераможцам чэмпіянату штату, аднак напрыканцы сэзону Жонас атрымаў траўму, у выніку якой быў вымушаны прапусьціць паўсэзону.

12 верасьня 2007 году Жонас падпісаў кантракт з «Грэмію». Ужо праз 4 дні ён дэбютаваў за «трохкаляровых» у Грэ-Нал, выйшаўшы на замену замет Лусіяна Фансэкі. Да канца году Жонас стаў цьвёрдым гульцом асновы клюбу. Чэмпіянат Бразыліі 2009 году скончыцца для Жонаса амаль за 2 месяцы да ягонага афіцыйнага заканчэньня, 10 кастрычніка ён падвярнуў ногу ў гульні супраць «Карынтыянса» й з моцным болем быў вымушаны пакінуць поле. Нягледзячы на гэта, Жонас з 24 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне (з улікам галоў ва ўсіх турнірах). Сэзон 2010 году стаў найлепшым у кар’еры футбаліста. Ён, нарэшце, прывёў свой ​​клюб да перамогі ў Лізе Гаушу, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.

«Валенсія» рэдагаваць

24 студзеня 2011 году перайшоў у «Валенсію» за 1,25 мільёну эўра[3]. У матчы супраць левэркузэнскага «Баеру» забіў гол на 10,5 сэкундзе першага тайму, тым самым заняўшы другое месца ў сьпісе самых хуткіх галеадораў Лігі чэмпіёнаў пасьля Роя Макаая.

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

З 2001 году час ад часу Жонас атрымлівае запрашэньне ў склад зборнай Бразыліі.

Дасягненьні рэдагаваць

«Сантус»:

«Грэмію»:

«Бэнфіка»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Jonas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б Jonás Gonçalves Oliveira // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. ^ «Dirigente do Valencia: Jonas será um novo Nilmar». Click RBS.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Жонас Гансалвэс Алівэйрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў