Жан-Мары Лё Пэн
Жан-Мары Лё Пэн (па-француску: Jean-Marie Le Pen; 20 чэрвеня 1928, Ля Трынітэ-сюр-Мэр, Марбіян) — францускі палітык, дэпутат Эўрапарлямэнту. Прытрымліваецца нацыяналістычных поглядаў.
Жан-Мары Лё Пэн | |
1 ліпеня 2014 — 1 ліпеня 2019 | |
2 красавіка 1986 — 14 траўня 1988 | |
9 сьнежня 1958 — 9 кастрычніка 1962 | |
1949 — 1951 | |
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014 | |
20 ліпеня 2004 — 13 ліпеня 2009 | |
20 ліпеня 1999 — 10 красавіка 2003 | |
19 ліпеня 1994 — 19 ліпеня 1999 | |
25 ліпеня 1989 — 18 ліпеня 1994 | |
24 ліпеня 1984 — 24 ліпеня 1989 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 чэрвеня 1928[1][2][3][…] (96 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Жані Ле Пен[d] |
Дзеці: | Марын Лё Пэн, Marie-Caroline Le Pen[d] і Yann Le Pen[d] |
Бацька: | Жан Ле Пен[d] |
Маці: | Ан Эрвэ[d] |
Адукацыя: | |
Пачаў палітычную кар’еру ў шэрагах пужадыстаў, стаў самым маладым чальцом парлямэнта ў 1956 годзе. Лідэр Нацыянальнага фронту з моманту яго заснаваньня ў 1972 па студзень 2011. Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1974, 1988, 1995 годзе. У 2002 годзе выйшаў у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, атрымаўшы 16,86% галасоў у першым туры і 17,8% у другім. На выбарах 2007 году набраў 10,44% (чацьвёртае месца). Асноўныя палажэньні яго праграмы — гэта памяншэньне іміграцыі і спыненьне эўраінтэграцыі Францыі. Адмова ад эўраінтэграцыі і скарачэньне колькасьці імігрантаў былы лідэр Нацыянальнага фронту называе «аднаўленьнем межаў Францыі».
З 2011 году партыю Нацыяльны фронт узначальвае яго дачка Марын Ле Пэн.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://www.senat.fr/senateur-communaute/le_pen_jean_marie0105sc.html
- ^ а б Jean-Marie Le Pen // Sycomore (фр.) / Assemblée nationale
- ^ а б Jean-Marie Le Pen // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Эўрапейскі парлямэнт(недаступная спасылка)