Марын Лё Пэн
француская палітык
(Перанакіравана з «Марын Ле Пэн»)
Мары́н Лё Пэн (па-француску: Marine Le Pen, імя пры нараджэньні — Мар’ён Ан Пэрын Лё Пэн, па-француску: Marion Anne Perrine Le Pen; нарадзілася 5 жніўня 1968 году, Нёі-сюр-Сэн, О-дэ-Сэн, Францыя) — францускі палітык. Дачка францускага палітыка-нацыяналіста Жана-Мары Лё Пэна. Старшыня партыі «Нацыянальны фронт» (з 16 студзеня 2011 году). Была кандыдатам ад сваёй партыі на пасаду прэзыдэнта Францыі на выбарах 2012 году, заняўшы трэцяе месца ў першым туры.
Марын Лё Пэн | |
па-француску: Marine Le Pen | |
Марын Лё Пэн у 2017 годзе | |
Старшыня партыі Нацыянальны фронт | |
---|---|
1 студзеня 2011 году — цяперашні час | |
Папярэднік: | Жан-Мары Лё Пэн |
Дэпутат Эўрапарляманту | |
14 ліпеня 2009 году — цяперашні час | |
Дэпутат Эўрапарляманту | |
20 ліпеня 2004 году — 13 ліпеня 2009 году | |
Рэгіянальная дарадчыца Нор-Па-дэ-Кале | |
15 сакавіка 1998 году — 28 сакавіка 2004 году | |
Рэгіянальная дарадчыца Іль-дэ-Франс | |
28 сакавіка 2004 году — 21 сакавіка 2010 году | |
Муніцыпальная дарадчыца Энэн-Бамон | |
28 сакавіка 2008 году — 24 лютага 2011 году | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
5 жніўня 1968 (56 гадоў) Нёі-сюр-Сэн, О-дэ-Сэн, Францыя |
Партыя: | Народны фронт |
Сужэнец: | Люі Алё |
Дзеці: | Jehanne Chauffroy[d], Mathilde Chauffroy[d] і Louis Chauffroy[d] |
Бацька: | Жан-Мары Лё Пэн |
Маці: | П’ерэт Лялян |
Адукацыя: | вышэйшая, правазнаўца |
У 1991 годзе (па іншых зьвестках, у 1990-м) скончыла Ўнівэрсытэт Пантэон-Асас са ступеньню магістра права, а на наступны год атрымала дадатковую ступень магістра карнага права. У 1992 годзе яна атрымала сэртыфікат юрыста й да 1998 году працавала адвакатам у Парыжы.