Ханя
рака ў Беларусі
Ха́ня, Хан, Цераздрэ́ў — рака ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Жалоні (басэйн Дняпра). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 88,7 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰.
Ханя | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Дзятлік |
Вусьце | Жалонь |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 24 км |
Плошча басэйну | 88,7 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
Пачынаецца за 1,8 км на поўнач ад вёскі Дзятлік, вусьце за 4 км на паўночны захад ад вёскі Хільчыха. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Красноўка (плошча 21 га), Хамянкі (плошча 12 га), Нічыпараўка (плошча 22 га). Ніжнія 11 км рака працякае па лясістай забалочанай мясцовасьці.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 381—382