Апалінар Унукоўскі
Апалінар Унукоўскі (па-польску: Apolinary Wnukowski; 1848, Хацін, цяпер Украіна — 21 траўня 1909, Санкт-Пецярбург, цяпер Расея) — магілёўскі арцыбіскуп (23 лістапада 1908 — 21 траўня 1909).
Біяграфія
рэдагавацьУ 1865 паступіў у сэмінарыю ў Камянцы-Падольскім, якая была зачыненая праз год. 4 гады дамагаўся дазволу губэрнатара працягнуць адукацыю ў іншай сэмінарыі, увесь гэты час навучаўся самастойна. У 1874 скончыў Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію са ступеньню майстра багаслоўя. Высьвечаны на сьвятара ў 1872. Выкладаў лацінскую мову ў Жытомірскай сэмінарыі ад 1875 ажно да яе закрыцьця ў 1876. Напрацягу некалькіх гадоў быў абаронцам сужэнскіх путаў. Знаходзячыся на пасадзе віцэ-дэкана Жытомірскага дэканату й сакратара біскупскае курыі, ані ў чым не ішоў на саступкі ўраду, жорстка прытрымліваючыя кананічнага права, таму кіеўскі губэрнатар не зацьвердзіў яго ані на пасаду інспэктара Жытомірскае сэмінарыі, ані на прафэсарскую катэдру ў акадэміі ў 1882. 4 чэрвеня 1888 стаў канонікам капітулы, у 1891 – асэсарам кансысторыі. Ад 1898 – рэктар Жытомірскае сэмінарыі й прэлат капітулы. 22 красавіка 1904 стаў біскупам плоцкім. У 1908 урад прапанаваў яго Сьвятому Пасаду як магчымага кандыдата на Магілёўскую катэдру. 16 чэрвеня 1908 быў прызначаны арцыбіскупам магілёўскім, а 23 лістапада 1908 быў інтранізаваны ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны ў Жытоміры.
Папярэднік Ежы Юзаф Шэмбак |
Плоцкія біскупы 1904—1908 |
Наступнік Антоні Юльлян Нававейскі |
Папярэднік Ежы Юзаф Шэмбак |
Магілёўскія арцыбіскупы 1908—1909 |
Наступнік Вінцэнт Ключынскі |
Крыніцы
рэдагаваць- Крыніца: Тацяна Шышова, «Католическая энциклопедия»