Баляслаў Геранім Клапатоўскі
Баляслаў Геранім Клапатоўскі (па-польску: Bolesław Hieronim Kłopotowski; 13 сакавіка 1848, Шаргарад, цяпер Віньніцкая вобласьць, Украіна-24 лютага 1903, Санкт-Пецярбург, Расея) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.
Навучаўся ў Духоўнай сэмінарыі ў Жытоміры (1865—1869) і Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (1869—1873). Высьвечаны на сьвятара 15 ліпеня 1872. Працаваў прафэсарам у сэмінарыі ў Жытоміры (1873—1877), прафэсарам і ад 1897 рэктарам Акадэміі ў Пецярбургу.
Ад 2 жніўня 1897 тытулярны біскуп Элеўтэропалісу й дапаможны біскуп луцка-жытомірскае дыяцэзіі. Ад 14 сьнежня 1899 луцка-жытомірскі біскуп і адміністратар камянецкае дыяцэзіі. Ад 15 красавіка 1901 арцыбіскуп магілёўскі й адміністратар менскае дыяцэзіі. Адначасова кіраваў Духоўным калегіюмам у Пецярбургу.
Папярэднік Цырыл Любавідзкі |
Луцкія біскупы 1899-1901 |
Наступнік Караль Антоні Недзялкоўскі |
Папярэднік Шыман Марцін Казлоўскі |
Магілёўскія арцыбіскупы 1901-1903 |
Наступнік Ежы Юзаф Шэмбак |