Соўс
Со́ўс (ад франц. sauce) ці падлі́ва, падлі́ўка — вадкая прыправа да асноўнай стравы і/ці гарніру. Соўсы надаюць больш сакавітую кансыстэнцыю стравам і павялічваюць іхную калярыйнасьць. Шматлікія соўсы ўтрымліваюць спэцыі й смакавыя рэчывы, якія дзейнічаюць узбуджальна на органы страваваньня; яркая афарбоўка соўсаў выгодна адцяняе колеры асноўных прадуктаў стравы.
Соўсы ня толькі падаюць да гатовых страваў, але і выкарыстоўваюць падчас іхнай падрыхтоўкі: шматлікія прадукты смажаць у соўсе ці запякаюць пад соўсам. Спэцыялізаваны сасуд для захоўваньня соўсаў завецца соўсьнік.
Шырока распаўсюджаныя соўсы: кетчуп, маянэз, соевая падліва, бэарнскі соўс, бэшамэль, ткемалі, сацэбэлі, сальса, рыбны соўс, часночны соўс, грыбны соўс, тартар, Тысяча астравоў.
Уласна слова соўс узыходзіць да лац. salsus — «пасолены» (пар. «сальса»)[1]. Да эпохі антычнага Рыму адносіцца і адзін зь першых агульнавядомых соўсаў — гарум.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sarah R. Labensky, Alan M. Hause On cooking: a textbook of culinary funamentals. — 2. — Prentice-Hall, Inc., 1999. — С. 193. — 1158 с. — ISBN 0138626405
Літаратура
рэдагаваць- Sarah R. Labensky, Alan M. Hause On cooking: a textbook of culinary funamentals. — Second Edition. — Prentice-Hall, Inc., 1999. — 1158 p.. — ISBN 0138626405