Мікраэлемэнты

неабходныя харчовыя дадаткі ці арганічныя рэчывы, якіх арганізму неабходна толькі ў невялікай колькасьці

Мікраэлемэнты — біялягічна значныя элемэнты, утрыманьне якіх у арганізьме чалавека сладае меней за 0,001 %.

мікраэлемэнт
Падкляса адпажыўнае рэчыва, раставое рэчыва Рэдагаваць

Жалеза (Fe) — крывятворны элемэнт, які нармалізуе склад крыві. Уваходзіць у гемаглабін, дзе засяроджана прыкладна 60% усяго жалеза арганізму. Пры недахопе жалеза, асабліва ў дзяцей, можа ўзьнікаць анэмія. Жалеза таксама ўваходзіць у склад акісьляльных фэрмэнтаў і стымулюе абменныя працэсы ў цалях. У дарослых некаторая колькасьць жалеза можа назапашвацца ў арганізьме. Сутачная патрэба для дарослых мужчын — 8—10 мг, жанчын — 18 мг, цяжарных жанчын — 20 мг. Утрыманьне жалеза ў 100 г прадукту: печань сьвіная — 20,2 мг, печань ялавічыная — 6,9 мг, ялавічына — 2,9 мг, мяса труса — 3,3 мг, яйка — 2,5 мг, куры — 2,2 мг, чарнасьліў — 13 мг, ігрушы — 2,3 мг, гарох — 7 мг, крупы грачаныя — 6,6 мг, хлеб — 3,2—3,6 мг.

Фтор (F) мае вялікае значэньне для разьвіцьця і захаваньня зубоў, а таксама нармалізуе фосфарна-кальцавы абмен. Пры недахопе фтору хутка руйнуецца зубная эмаль (карыёз). Пры залішнім спажываньні фтору ўзьнікае іншае захворваньне — флюароз (крохкасьць зубной эмалі). Дапушчальнымі канцэнтрацыямі фтору лічацца 2,4—2,8 мг на 1 кг ежы і 1,2 мг на літар пітное вады. Утрыманьне фтору ў 1 кг прадукту: мука і крупы — 0,25—0,7 мг, мяса жывёлы — 0,15—0,6 мг, марская рыба — 0,4—1,5 мг, рачная рыба — 0,09—0,4 мг. Таксама фтору шмат і ў гарбаце (0,5—1 мг у 1 л).