Едкавічы

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Е́дкавічы[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету[2].

Едкавічы
лац. Jedkavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Івейскі
Насельніцтва: 38 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229813051
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°57′23″ пн. ш. 25°39′26″ у. д. / 53.95639° пн. ш. 25.65722° у. д. / 53.95639; 25.65722Каардынаты: 53°57′23″ пн. ш. 25°39′26″ у. д. / 53.95639° пн. ш. 25.65722° у. д. / 53.95639; 25.65722
Едкавічы на мапе Беларусі ±
Едкавічы
Едкавічы
Едкавічы
Едкавічы
Едкавічы
Едкавічы

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтку Ліпнішкі, уласнасьць Вольскіх. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ. У 1897 г. 27 двароў, 170 жыхароў, у 1905 г. 193 жыхары, 277 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 31 двор, 175 жыхароў.

У 1921-1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 34 двары, 146 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (35 двароў, 180 жыхароў) у Драбышоўскім, з 16.7.1954 г. у Лукашынскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас. 3 1959 г. у Івейскім пасялковым, з 1962 г. у сельскім Савеце. У 1970 г. 135 жыхароў. Цяпер у калгасе імя Я.Коласа.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 38 чалавек[3]
  • 1999 год — 59 чалавек, 34 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245. Сустракаецца таксама варыянт Ёдкавічы
  3. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.