Дыега Ралян

уругвайскі футбаліст

Дые́га Раля́н (па-гішпанску: Diego Rolán; нарадзіўся 24 сакавіка 1993 году, Мантэвідэо, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клюбу «Пэньяроль» і нацыянальнай зборнай Уругваю.

Дыега Ралян
Rolan 2.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 сакавіка 1993(1993-03-24)[1][2] (29 гадоў)
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Пэньяроль
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2013
2013—2018
2017—2018
2018—2020
2018—2019
2019
2019—2020
2021
2021—2023
2023—
Дэфэнсор Спортынг
Бардо
Маляга (арэнда)
Дэпартыва
Леганэс (арэнда)
Алявэс (арэнда)
Хуарэс (арэнда)
Пірамідс (арэнда)
Хуарэс
Пэньяроль
38 (11)
121 (33)
26 (5)
4 (2)
6 (0)
9 (0)
18 (7)
8 (3)
20 (4)
0 (0)
Зборныя
2014— Уругвай 25 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 жніўня 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2017.

Кар’ераРэдагаваць

Пачаў кар’еру ў клюбе «Дэфэнсор Спортынг», калі далучыўся да асноўнага складу гэтага клюбу ў 2011 годзе. Дэбютаваў у нацыянальным першынстве 28 жніўня 2011 году ў матчы супраць «Сэрыта», які скончыўся ўнічыю 1:1. Свой першы гол забіў 13 лістапада 2011 году ў матчы супраць клюбу «Сэра Лягра». 26 лютага 2012 году забіў другі гол у матчы супраць «Насьёналю», які скончыўся зь лікам 2:2. 23 верасьня таго ж году аформіў хет-трык у сустрэчы супраць клюбу «Прагрэса» (4:1).

Напачатку 2013 году пра цікавасьць да футбалісту абвесьцілі некаторыя клюбы Эўропы. 11 лютага 2013 году Ралян падпісаў кантракт з францускім клюбам «Бардо»[3].

ДасягненьніРэдагаваць

«Бардо»:

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Diego Rolán // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б Diego Rolan // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. ^ «Diego Rolán fue presentado hoy como flamante refuerzo del Burdeos de Francia». Unoticias

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць