Ду́лькі[1] — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Дулькі
лац. Dulki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва
колькасьць: 1 чал. (1999)
колькасьць двароў: 1
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′48.7″ пн. ш. 25°31′22.8″ у. д. / 54.030194° пн. ш. 25.523° у. д. / 54.030194; 25.523Каардынаты: 54°1′48.7″ пн. ш. 25°31′22.8″ у. д. / 54.030194° пн. ш. 25.523° у. д. / 54.030194; 25.523
Дулькі на мапе Беларусі ±
Дулькі
Дулькі
Дулькі
Дулькі
Дулькі
Дулькі

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 41 рэвіская душа, у складзе маёнтку Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У 1897 г. 18 двароў, 100 жыхароў, у 1909 г. 21 двор, 102 жыхары, 107 дзесяцін зямлі, непадалёку знаходзіўся хутар, 1 двор, 6 жыхароў.

У 1921—1939 г. вёска (17 двароў, 78 жыхароў) у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (28 двароў, 118 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Ударнік». 3 1954 г. у калгасе «Воля», затым у калгасе «Кастрычнік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 37 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасу «Маладая гвардыя». У 1999 г. 1 двор, 1 жыхар.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Каля вёскі захаваўся каменны могільнік пэрыяду позьняга сярэднявечча (XIV—XVІ стагодзьдзі), які знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 230

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць