Дуброўна (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва)
Дуброўна (па-польску: Dąbrówno, па-нямецку: Gilgenburg) — вёска, адміністрацыйны цэнтар гміны Дуброўна Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца прыкладна за 30 км на поўдзень ад Аструды і за 50 км на паўднёвы захад ад рэгіянальнае сталіцы Ольштыну.
Дуброўна | |||||
польск. Dąbrówno | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае | ||||
Павет: | Аструдзкі | ||||
Гміна: | Дуброўна | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 14-120 | ||||
Нумарны знак: | NOS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°23′0″ пн. ш. 20°3′0″ у. д. / 53.38333° пн. ш. 20.05° у. д.Каардынаты: 53°23′0″ пн. ш. 20°3′0″ у. д. / 53.38333° пн. ш. 20.05° у. д. | ||||
Дуброўна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dabrowno.pl |
Да 1945 року была местам. У 1975—1998 роках уваходзіла ў склад Ольштынскага ваяводзтва.
У Дуброўне знаходзяцца прыстанак PKS, ośrodek zdrowia, аптэка, банк, пошта, бэнзынавая станцыя, рэстарацыя, бар, крамы, ośrodki wypoczynkowe.
Гісторыя
рэдагавацьУ XIII стагодзьдзі прусы збудавалі форт між вазёрамі Вялікая і Малая Дуброўна. У 1316 року крыжакі пачалі ўмацаваньне паселішча і збудавалі тут замак Гільгенбург. Паселішча вакол замку ў 1326 року атрымала мескія правы ад дзяжгонскага комтура Лютара фон Браўншвэйга. Праз Гільгенбург у тыя часы праходзіў гандлёвы шлях з Мазовіі у Эльблёнг і Гданьск. Замак быў сядзібай крыжацкага войта.
У ліпені 1410 року, за два дні да бітвы пад Грунвальдам, места была захопленае і спаленае войскам Уладзіслава II Ягайлы. У XV стагодзьдзі земскім судзьдзёй быў тут Пётар Бажынскі з Эльгнова (бацька Яна і Сьцібара — заснавальнікаў Прускай канфэдэрацыі). У 1525 року мясцовасьць стала староствам і належала магнацкім родам Габленцам, Алесьніцам і найдаўжэй (1572—1831) Фінку фон Фінкэнштайну. У 1656 року места было спаленае татарамі.
У 1818 року Гільгенбург быў уключаны ў Landkreis Osterode in Ostpreußen. Хоць знаходзіўся на чыгунцы між местамі Остэродэ (Аструда) і Зольдаў (Дзялдова), Гільгенбург заставаўся мястэчкам зь ня болей як 1000 жыхароў. Пасьля аддзяленьня Дзялдова ад Усходняе Прусіі стаў самым паўднёвым местам Masurian Oberland і быў адрэзаны ад усіх рэгіянальных маршрутаў.
У канцы жніўня 1914 року ў ваколіцах Дуброўны разыгралася так званая I мазурская бітва. У Асякове, што за 4 км ад Дуброўны, знойдзеныя адныя з найвялікшых вайсковых могілак таго часу.
У 1945 року Гільгенбург быў зруйнаваны на 80%. Па ўмовах Патсдамскае канфэрэнцыі места было перададзена ў склад Польшчы, усё нямецкае насельніцтва выселенае і замененае палякамі. Падчас гэтага перайменаванае ў Дуброўну паселішча было пазбаўленае мескіх правоў.
Славутасьці
рэдагаваць- Руіны крыжацкага замку 1319 року. У 1410 року замак быў спалены, адбудаваны ў пачатку XVI ст. У 1683-96 роках Фінкэнштайны перабудавалі яго на барокавую рэзыдэнцыю, дабудаваўшы ўсходняе і паўднёвае крыло, а ваколіцы абсадзіўшы дрэвамі. У XX стагодзьдзі замак перайшоў ва ўласнасьць роду Штраўсаў. У 1945 року спалены і зруйнаваны.
- Парафіяльны касьцёл (цяпер мэтадысцкі), збудаваны ў 1325—1350 роках, перабудаваны ў XVII i XVIII ст. У 1697 року дабудаваны маўзалей Фінкэнштайнаў.
- Каталіцкі касьцёл, нэагатыцкі з другой паловы XIX стагодзьдзя.
- Фрагмэнты мейскіх муроў XIV ст., захаваліся па вуліцы Тыльнай, Грунвальдзкай, ля замку і ўздоўж возера
- Камянічкі XIX ст па вуліцах Касьцёльнай і Касьцюшкі
- Сынагога
-
Урад гміны Дуброўна
-
Будынак даўняй сынагогі
Рэлігія
рэдагавацьНа тэрыторыі Дуброўны душпастырскую дзейнасьць праводзяць наступныя канфэсіі:
Літаратура
рэдагаваць- Darmochwał T., Rumiński M. J. Вармія-Мазуры, пуцяўнік = Warmia mazury, przewodnik. — Białystok: Agencja TD, 1996.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДуброўна (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў Дуброўна (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў