Дуброва (Хвойніцкі раён)
Дуброва[1] — вёска[2][a] у Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад шашы Р35. Дуброва уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету.
Дуброва | |
Першыя згадкі: | 1920-я гады |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская вобласьць |
Раён: | Хойніцкі раён |
Сельсавет: | Алексіцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
Паштовы індэкс: | 247612 |
СААТА: | 3254804016 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°54′52″ пн. ш. 29°41′41″ у. д. / 51.91444° пн. ш. 29.69472° у. д.Каардынаты: 51°54′52″ пн. ш. 29°41′41″ у. д. / 51.91444° пн. ш. 29.69472° у. д. |
Дуброва |
Геаграфія
рэдагавацьКаля Дубровы — вадасховішча Віць[4].
Гісторыя
рэдагавацьПасёлак Дуброва[b] заснаваны на былых фальваркавых землях у 1920-я гады. Бацька Івана Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 году, што ў Глінішчах землеўпарадкаваньне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады зь сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (у публікацыі запісана Дуброўна) і Рабец[c][6].
Пасля скасаваньня Юравіцкага раёна, 8 ліпеня 1931 г. тэрыторыя Алексіцкага сельсавету (з Дубровай) увайшла ў склад Хвойніцкага раёну. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 40 жыхароў загінулі на фронце.
З 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, у Дуброве жылі 200 чалавек. Пасёлак знаходзіўся ў складзе калгасу «Ленінскі шлях» (цэнтар — вёска Глінішча).
На 2021 год у Дуброве 16 гаспадарак з 25 жыхарамі[7].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У хвойніцкай кнізе «Памяць» у пераліку населеных пунктаў Алексіцкага сельсавету Дуброва слушна ўзначаліла альфабэтавы сьпіс пасёлкаў. За ёй — Нарыманаў (Міхалёў), Рабец. Што праўда, у тым пераліку сярод вёсак памылкова зьмешчаны пасёлак Засьценак. Надалей жа ў тэксце хронікі ўсе гэтыя паселішчы названыя вёскамі[3]. Атрымаўся гэткі разнабой у азначэньні статусаў. Гісторыя, аднак, паказвае іх заснаваньне на месцы былых фальваркаў (Засьценак, Рабец, Міхалёў (Нарыманаў) альбо на фальваркавых землях (Дуброва) ужо ў савецкі час. Таму называць іх вёскамі, упадабляючы даўнім традыцыйным паселішчам, проста непісьменна.
- ^ С. В. Марцэлеў у энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі» пачаў з таго, што атаясаміў нашу Дуброву на тэрыторыі Юравіцкай воласьці з Дубровай Дзёрнавіцкай воласьці. Тую нараўлянскую Дуброву зблытаў з Дубровай Крукавіцкай воласьці Рэчыцкага павету (сёньняшняя Петрыкаўшчына), а апошнюю, у сваю чаргу, – з таксама петрыкаўскай, але Капаткевіцкай воласьці Мазырскага павету Дубровай[5]. Такім чынам, аўтар у адным з найноўшых даведнікаў, што выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь, падаў памылковую інфармацыю ажно пра чатыры аднаймённыя паселішчы трох адміністрацыйных раёнаў Гомельскай вобласьці.
- ^ Дарэчы, жыхары Рабца і Дубровы сваіх нябожчыкаў раней хавалі і сёньня хаваюць на могілках у Алексічах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Дуброва (Хвойніцкі раён) на сайце [1] Дзяржаўнага цэнтру картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь
- ^ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.– Мінск: БЭ, 1993. С. 19, 146, 211, 212, 213
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 2005. С. 143, 179 – 180, 440; дзеля параўнаньня гл.: Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 57
- ^ Сем лістоў з глыбіні Палесся
- ^ Зьвесткі пра колькасьць насельніцтва на тэрыторыі Алексіцкага сельсавету на 01.01.2021 г.