Дубна
(Перанакіравана з «Дубна (Ровенская вобласьць)»)
Дубна (па-ўкраінску: Дубно) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Ікве. Адміністрацыйны цэнтар Дубенскага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 39 146 чал. Знаходзіцца за 45 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Роўна — Львоў.
Дубна лац. Dubna | |||||
укр. Дубно | |||||
Замак князёў Астроскіх | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1100 | ||||
Магдэбурскае права: | 6 чэрвеня 1498 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Дубенскі | ||||
Плошча: | 27 км² | ||||
Вышыня: | 200 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2001) | |||||
колькасьць: | 39 146 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1449,85 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3656 | ||||
Паштовыя індэксы: | 35600—35608 | ||||
КОАТУУ: | 5610300000 | ||||
Нумарны знак: | BK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°23′35″ пн. ш. 25°44′6″ у. д. / 50.39306° пн. ш. 25.735° у. д.Каардынаты: 50°23′35″ пн. ш. 25°44′6″ у. д. / 50.39306° пн. ш. 25.735° у. д. | ||||
Дубна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Дубенская меская рада |
Гісторыя
рэдагаваць- 1100: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе; уваходзіла ў склад Уладзімер-Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
- XIV ст.: уладаньне князёў Астроскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 6 чэрвеня 1498: атрымала Магдэбурскае права.
- кан. XV ст.: разам зь мескімі ўмацаваньнямі ў Дубне ўзьвялі замак, у гэты час у месьце дзейнічалі Крыжаўзьвіжанскі і Праабражэнскі манастыры.[1]
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага.
- XVI ст.: у Дубенскім замку дзейнічала людвісарня.
- 1609: увайшло ў склад ардынацыі з цэнтрам у месьце Астрог.[1]
- 1614: у Дубне пачаў дзейнічаць кляштар бэрнардынаў.
- 1620: валоданьне князёў Заслаўскіх.
- 1630—1631: усе манастыры Дубна прынялі Унію.[1]
- 1648: казацкія загоны М. Крываноса часова авалодалі Дубнам.
- 1660: казакі Б. Хмяльніцкага бралі замак у аблогу, аднак ня здолелі яго ўзяць; у гэты ж час А. Чарнецкая заснавала ў Дубне кляштар кармэлітаў.
- 1673: валоданьне Юзафа і Тэафіліі Любамірскіх.
- 1727, 1743: у Дубенскім Праабражэнскім манастыры праходзілі саборы (генэральныя капітулы) Уніяцкай царквы.
- 1793: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай[1] апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1873: адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар павету Валынскага ваяводзтва.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- ліпень 1941 — 17 сакавіка 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасьці. Працуюць ліцейна-мэханічны, гуматэхнічных вырабаў заводы.
Славутасьці
рэдагаваць- Замак князёў Астроскіх (XV—XVIII стагодзьдзі)
- Касьцёл бэрнардынаў (XVII ст.)
- Касьцёл Сьв. Яна Непамука (XIX ст.)
- Кляштар кармэлітак (XVIII ст.)
- Луцкая брама (XVI ст.)
- Сынагога (XVI—XVII стагодзьдзі)
- Тараканаўскі форт (кан. XIX ст.)
- Царква Ств. Георгія (XVIII ст.)
- Царква Сьв. Ільлі (пач. XX ст.)
- Царква Праабражэньня Гасподняга (XVIII ст.)
-
Замак, вежа
-
Замак, выгляд з боку ўязной брамы
-
Замак, надбрамны корпус
Месты-сябры
рэдагавацьУ літаратуры
рэдагаваць- У аповесьці М. Гогаля «Тарас Бульба» пад сьценамі Дубна адбываецца легендарная сцэна, калі галоўны герой забівае свайго сына.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Валерый Грынявецкі. Дубна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 606
- ^ Dubno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 197
- ^ Дубно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Дубно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДубна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў