Дрычын (Магілёўская вобласьць)

вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Дры́чын[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Цэнтар Дрычынскага сельсавету. Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы захад ад Асіпавічаў, 12 км ад чыгуначнай станцыі Фалічы на лініі Асіпавічы — Старыя Дарогі, 166 км ад Магілёва, на ўсходзе ды поўдні мяжуе зь лесам, на поўначы рака Пціч. Побач дарога Асіпавічы — Шышчыцы.

Дрычын
трансьліт. Dryčyn
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіпавіцкі
Сельсавет: Дрычынскі
Насельніцтва: 238 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213716
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°12′51.415″ пн. ш. 28°13′40.634″ у. д. / 53.21428194° пн. ш. 28.22795389° у. д. / 53.21428194; 28.22795389Каардынаты: 53°12′51.415″ пн. ш. 28°13′40.634″ у. д. / 53.21428194° пн. ш. 28.22795389° у. д. / 53.21428194; 28.22795389
Дрычын на мапе Беларусі ±
Дрычын
Дрычын
Дрычын
Дрычын
Дрычын
Дрычын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1897 годзе ўваходзіла ў склад Жыцінскай воласьці Бабруйскага павету. Ад 1957 году цэнтар сельсавету. Маюцца амбуляторыя, дзіцячы садок, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьні сувязі і ашчаднага банку, крама, АТС, КБА[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 238 жыхароў
  • 2007 год — 269 жыхароў, 98 двароў
  • 1999 год — 280 жыхароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 62
  2. ^ Дрычын // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 97