Другое пасланьне да карынцянаў

(Перанакіравана з «Другі ліст да Карынцянаў»)
Кніга Новага Запавету

Другое пасланьне да карынцянаў


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Другое пасланьне да карынцянаў — адно з пасланьняў апостала Паўла, якое ўваходзіць у сьпіс кнігаў Новага Запавету. У сьпісе кнігаў Новага Запавету пасланьне знаходзіцца пасьля першым пасланьне да карынцянаў і перад пасланьнем да галятаў.

Мэта напісаньня

рэдагаваць

Абставіны, якія вымусілі Паўла напісаць пасланьне, былі даволі драматычнымі. Першапачаткова Павал жадаў пакінуць Эфэс і накіравацца ў Македонію, пасьля чаго ўсю зіму правесьці ў Карынце. Але апостал зьмяніў свае пляны, вырашыўшы наведаць Карынт двойчы – на шляху ў Македонію й на шляху з Македоніі. У Карынце апостала чакалі вялікія непрыемнасьці, нейкія людзі, якія называлі сабе апосталамі й якія ўтварылі вялікае ўражаньне на вернікаў Карынта, нанесьлі Паўлу крыўдную абразу. Абраза была для Паўла яшчэ больш цяжкай таму, што царква Карынта не заступілася за апостала. У скрусе Павал пакінуў Карынт і замест другога наведваньня накіраваў туды Тытуса з рашучым лістом, зьмест якога да нас не дайшоў, пра якое ён пазьней напіша, што ён пісаў яго абліваючыся сьлёзьмі. Апасьля гэтага Павал пайшоў у Трааду, дзе ён чакаў сустрэчы з Тытусам, але не дачакаўшыся яго, вярнуўся ў Македонію. У Македоніі прыйшоў і Тытус, які прынёс Паўлу радасныя весткі: ліст вырабіў уражаньне на карынцянаў, яны раскаяліся, асудзілі абражчыка й малілі Паўла аб дараваньні. Такія весткі ўзрадавалі Паўла, які піша вернікам пасланьне, якое павінен быў аднесьці Тытус. Гэты ліст поўны радасьці й удзячнасьці, адначасова зь лістом Тытуса быў павінен скончыць збор сродкаў для Ерусалімскай царквы й аднесьці іх у Ерусалім.

Аўтарства

рэдагаваць

Аўтарства ліста не выклікае сумнёву, то бок аўтарам твору зьяўляецца апостал Павал, ягонае імя згадваецца як у пачатку, гэтак і ў сярэдзіне пасланьня. У першым вершы пасланьня суаўтарам названы таксама блізкі сябра й супрацоўнік Паўла Цімафей, аднак у далейшым апостал піша ад свайго імя.

Час стварэньня

рэдагаваць

Пасланьне было напісана амаль адразу за першым, у 56 ці 57 годзе. Месцам ягонага напісаньня зьяўляецца Македонія, верагодна горад Філіпы ці Тэсалёнікі.

 
Папірус з тэкстам пасланьня (11:33—12:9). Каля 200 году

Пасланьне тычыцца больш асабістых узаемаадносінаў апостала з суполкай, чым багаслоўскіх і дактрынальных пытаньняў. Праз гэты твор, як ні ў якім іншым, можна ўбачыць усю ўнутраную сутнасьць Паўла. У пасланьні апостал як узрадваецца, гэтак і смуткуе, як крыўдзіцца й злуецца, гэтак і каяцца.

Павал апавядае пра радасьць, якую пачуў, калі даведаўся пра замірэньне з карынцянамі. Таму ён тлумачыць, чаму ён быў вымушаны напісаць гэткае суровае пасланьне. Яго падштурхнула на гэтае ня сердаваньне й раздражненьне, а жаданьне наставіць сваіх духоўных сыноў, каб яны былі здольныя выправіць сваі духоўныя памылкі. У даволе яркім тоне ён параўноўвае сабе й сваіх супрацоўнікаў зь ілжэнастаўнікамі, якіх ад сапраўдных служкаў Хрыста адрозьнівае іншыя нізкія матывы. Ягоныя супернікі толькі пераймаюць служкам Эвангельля, а сапраўдная іхная мэта ёсьць адарваць вернікаў ад іхнага духоўнага айца Паўла. Гэтай тэме апостал прысьвячае некалькі разьдзелаў.

Таксама апостал заклікае закончыць пачаты збор сродкаў для Ерусалімскай царквы, тым самым праявіць сапраўдную хрысьціянскую любоў да сваіх братоў у Юдэі. Павал прыводзіць у прыклад суполкі Македоніі, якія нават сярод галечы праявілі шчодрасьць. Аднак апостал упэўнены ў карынцянах і ўзносіць за іх удзячную малітву да Бога. Гэтая частка пасланьня напісана ў вельмі радасным, удзячным тоне.

Але з 10 разьдела тон разьдзелу супрацьлеглым чынам мяняецца. Апостал у рэзкім тоне абараняе сваё апостальства й свае паводзіны, абвінавачваючы сваіх супернікаў ў ілжы й крывадушшы. Павал нават вымушаны хваліцца сваім багатым прароцкім вопытам. Абарянаючы сваё служэньне, апостал пералічвае шматлікія абставіны, у якіх ён цярпеў пакуты за Эвангельле. Нішто не гаварыла пра такія рэзкія зьмены ў лісьце. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што ў час напісаньня пасланьня, Павал атрымаў нейкія непрыемныя зьвесткі з Ахэй і ня стаў зьнішчаць першую частку пасланьня, а дадаў другую, больш рэзкую й крытычную.

Структура

рэдагаваць

Ліст падзелены на 13 разьдзелаў. Наконт структуры пасланьня існуюць пэўныя спрэчкі. Ёсьць меркаваньні, што апошнія разьдзелы (з 10 па 13) адносяцца да нейкага іншага пасланьня, магчыма да ліста, пра які Павал узгадваў шмат разоў раней. Таксама ў лісьце ёсьць і іншыя цяжкасьці структуры: гэта нечаканыя пераходы думкі аўтара, раптоўныя зьмены тэмаў. Таму, частка дасьледчыкаў лічыць, што ў ліст увайшоў не адзін ліст, а два (разьдзелы 1—9 і 10—13), тры (1—7, 8—9, 10—13), чатыры (1—7, 8, 9, 10—13), ці нават пяць кароткіх лістоў (1—7, 6:14—7:1, 8, 9, 10—13), якія пасьля сьмерці апостала маглі быць аб’яднанымі ў адзін ліст. Гэтак ці інакш, пасланьне можа быць падзелена на дзьве часткі. У першай апостал апісвае свае ўзаемаадносіны з суполкай, узрадваецца ўзаемапаразуменьню, просіць праявіць свойкую карынцянам шчодрасьць у зборы ахвяраваньняў для церпелых нястачу вернікаў Ерусаліма. Другая частка (разьдзелы 10—13) прысьвечана абароне апостальнай годнасьці Паўла, у ёй апостал на прыкладзе свайго жыцьця, духоўнай працы й нябесных адкравеньняў паказвае свае па сапраўднаму бацькоўскія намеры наконт Карынцкай суполкі, жадаючы толькі аднаго — каб вернікі засталіся з Хрыстом.

Кароткі плян

рэдагаваць
  • Прывітаньне й малітва (1:1—11)
  • Узаемаднасіны Паўла й Карынцкай суполкі (1:12—7:16)
  • Збор ахвяраваньняў для Ерусалімскай суполкі (8:1—9:15)
  • Абарона Паўлам апостальскай годнасьці (10:1—13:10)
  • Завяршэньне ліста (13:11—13)

Літаратура

рэдагаваць
  • Жан Кальвин. Толкование на Второе Послание апостола Павла к Коринфянам. Евангелие и Реформация, 2008, 224 стр. ISBN 978-985-454-397-0
  • Пол Барнетт. Второе послание к Коринфянам. Издательство Мирт, 2002, 202 стр. ISBN 5-88869-138-0
  • Феофан Затворник. Толкование Послания апостола Павла к Коринфянам Второго. «Правило веры», 2007г., 580 стр., ISBN 5-94759-044-1
  • Джон МакАртур. Толкование книг Нового Завета: 1 Коринфянам. СЕО, 2005, 572 стр. ISBN 1-56773-027-2
  • Джон Хэдинг. Второе послание к Коринфянам. "Живое Слово", 2008г., 280 стр., ISBN 978-966-8466-34-2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Другое пасланьне да карынцянаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў