Доневічы
До́невічы[1] — вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Доневічы лац. Donievičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Лаздунскі |
Насельніцтва: | 14 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231365 |
СААТА: | 4229820036 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′56″ пн. ш. 25°56′0″ у. д. / 53.93222° пн. ш. 25.93333° у. д.Каардынаты: 53°55′56″ пн. ш. 25°56′0″ у. д. / 53.93222° пн. ш. 25.93333° у. д. |
± Доневічы |
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XIX ст. у Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 58 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Лаздуны Мілеўскіх. У 1897 г. 43 двары, 289 жыхароў, у 1909 г. 42 двары, 305 жыхароў, 369 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. вёска (44 двары, 246 жыхароў) у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12.10.1940 г. (46 двароў, 347 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Адкрыта пачатковая школа. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
У 1951 г. арганізаваны калгас імя П. К. Панамарэнкі. Пазьней увайшла ў калгас імя С. М. Кірава. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 162 жыхары. У 1999 г. 19 двароў, 46 жыхароў.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 226