Домскі сабор (Талін)

лютэранская кірха ў Таліне (Эстонія)
Славутасьць
Домскі сабор
Toomkirik
Краіна Эстонія
Места Талін
Каардынаты 59°26′13″ пн. ш. 24°44′21″ у. д. / 59.43694° пн. ш. 24.73917° у. д. / 59.43694; 24.73917Каардынаты: 59°26′13″ пн. ш. 24°44′21″ у. д. / 59.43694° пн. ш. 24.73917° у. д. / 59.43694; 24.73917
Канфэсія лютэранства
Эпархія Рэвельскае біскупства[d] і Эстонская эвангельская лютэранская царква 
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснаваньня XIII стагодзьдзе
Будаваньне XIII стагодзьдзеXIV стагодзьдзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Домскі сабор на мапе Эстоніі
Домскі сабор
Домскі сабор
Домскі сабор
Домскі сабор на Вікісховішчы

До́мскі сабо́р (па-эстонску: Toomkirik), цалкам Сабо́р Сьвято́й Дзе́вы Мары́і ў Та́ліне (па-эстонску: Tallinna Neitsi Maarja Piiskoplik Toomkirik) — лютэранскі катэдральны сабор, які знаходзіцца ў Старым месьце Таліну. Прысьвячаны Сьвятой Дзеве Марыі.

Домскі сабор — адзін з найстарэйшых храмаў Таліну. Сучасны выгляд набыў пасьля некалькіх перабудоваў. Вежа сабору збудаваная ў барокавым стылі, а капліцы-прыбудовы — у пазьнейшых архітэктурных стылях. Усярэдзіне храму знаходзяцца пахаваньні XIII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама розныя дваранскія гербы і эпітафіі, прысьвечаныя вядомым асобам XII—XX стагодзьдзяў.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першая драўляная царква на гэтым месцы закладзеная як каталіцкая на пачатку XIII стагодзьдзя, праўдападобна з заваёвай Таліну данамі. Дамініканцы, што прыбылі сюды ў 1229 року, пачалі будаваць замест драўлянае мураваную царкву. Першыя дакумэнтальныя згадкі пра яе датаваныя 1233 рокам, калі ў Рым быў накіраваны ліст з просьбай дазволіць кансэкрацыю.

Дамініканцы здолелі пабудаваць толькі муры. Пабудова была скончаная ў 1240 і тады ж асьвечаная як катэдральны сабор пад тытулам Дзевы Марыі. На пачатку XIV стагодзьдзя пачалася рэканструкцыя, была пабудаваная новая алтарная частка і сакрыстыя.

У 1330 пачалася перабудова аднапавярховага будынку да трохпавярховага. Царква пераробленая ў базыліку, даўжыня яе дасягнула 29 мэтраў. У другой палове XIV стагодзьдзя былі скончаныя простакутныя слупы. На пачатку XV стагодзьдзя былі завершаныя перакрыцьці нэфаў.

У 1561 року царква стала лютэранскай.

Пад час вялікага пажару 1684 року была зьнішчаная вялікая частка дэкору будынку, а таксама вежа над паўднёвым нэфам. У 1686 року царква была адноўленая да папярэдняга выгляду. Амбон зь фігурамі апосталаў (1686) і алтарную карціну (1696) аднавіў эстонскі скульптар Хрысьціян Акерман.

У 1778—1779 роках паводле праекту архітэктара К.Л. Гейста была пабудавана заходняя вежа ў барокавым стылі. Два з царкоўных званоў вылітыя ў XVII, яшчэ два — у XVIII стагодзьдзях. Арган створаны ў 1914 року.

У цяперашні час у саборы знаходзіцца рэзыдэнцыя арцыбіскупа Эстонскай эвангельскай лютаранскай царквы.

Архітэктура

рэдагаваць

Асноўны аб’ём трохнэфавы, цэнтральны нэф мае працяг у выглядзе алтарнае часткі. З заходняга боку над цэнтральным нэфам знаходзіцца царкоўная вежа, што выконвае функцыю званіцы.

Пахаваньні

рэдагаваць

У саборы пахаваныя багата вядомых асобаў, сярод якіх францускі шляхціч Понтус дэ ля Гардзі з жонкай Сафіяй Гыльленгельм(sv), пазашлюбнай дачкою швэдзкага караля Яна III Вазы; адмірал Самуэль Грэйг, каханак Кацярыны II; адмірал Іван Крузэнштэрн, які зладзіў першую расейскую экспэдыцыю вакол сьвету; багемскі шляхціч Індржых Матыяш Турн, адзін зь лідэраў пратэстанцкага мецяжу супраць імпэратара Фэрдынанда II.

Літаратура

рэдагаваць
  • «Таллинн». Краткий энциклопедический справочник. — Таллинн: Валгус, 1980.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1087