Доман
Доман (Дотман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Доман лац. Doman | |
Domann | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Dodo + Mann |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дотман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Доман» |
Паходжаньне
рэдагавацьТотман, пазьней Доман (Totman, Domann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тот- (-дод-) (імёны ліцьвінаў Туцейка, Тутыла, Дудзен; германскія імёны Tuoticha, Tuotilo, Duden) паходзіць ад стараверхненямецкага toto 'хросны бацька'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Домана (XI ст.)[5]; Домане (2-я пал. XII ст.)[6]; у Домана (сярэдзіна 1340-х — 1370-я гады)[7]; люди Домановичи (1440—1492 гады)[8]; Doman Juskowic a Herman Staszkiewic (1558 год)[9]; Iwan Domanowicz… Iwan Domanowycz… wdowa Domanowyczowa… Lyewka Damanowycz (1552—1555 гады[10], 1561—1566 гады[11]); Щасны Домановичъ… Иванъ Домановичъ… Федоръ Домановичъ (1565 год)[12]; Савка, Петрахъ Доманичи (1563 год)[13]; Иванъ Домановичъ, подсудокъ Пинский… Борисъ Домановичъ… Левковая вдова Домановича[14], Федоръ Онцушкевичъ Домановичъ[15], Иванъ Анцушковичъ Домановичъ[16] (1567 год); Iwan Domanowicz podsędek piński, z powiatu mozyrskiego (1 ліпеня 1569 году)[17].
Носьбіты
рэдагаваць- Доман — жыхары Ноўгараду, якія ўпамінаецца ў XI—XIV стагодзьдзяў
- Іван Даманавіч — пінскі зямянін, які ўпамінаецца паміж 1561 і 1566 гадамі
- Вінцэнт, Юзэф, Ян і Марыя Дотманы (Dotman) — уладальнікі гаспадарак у Луцку каля Паставаў на 1933 год[18]
На 1900—1906 гады існаваў маёнтак Даманава ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[19][20].
На 1901 год існавала сяло Доманічы (Даманічы) у Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[21].
На 1904 год існавалі дзьве вёскі і паселішча Доманава (Даманова) у Красьнянскім павеце, паселішча Доманічы (Даманічы) у Рослаўскім павеце, а таксама вёскі Верхнія і Ніжнія Доманічы (Даманічы) і сядзіба Доманічы (Даманічы) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[22].
На 1906 год існавала вёска і фальварак Доманава (Даманова) у Невельскім павеце Віцебскай губэрні[23].
На 1910 год існаваў фальварак Даманы (Доманы) у Горацкім павеце Магілёўскай губэрні[24].
На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Даманы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Даманоўшчына. Назву Даманавічы маюць вёскі на гістарычных Мазыршчыне і Случчыне, назву Даманава — вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Падляшшы і Слонімшчыне.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 415.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 72.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 245.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 384.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 562.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 115.
- ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 20, 244, 257—258.
- ^ Писцовая книга бывшего пинского староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах пинским и кобринским старостой Лаврином Войной. Ч. 1. — Вильна, 1874. С. 30.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 184, 229, 233.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 84.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1206—1207.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1209.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1212.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 356.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 428.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 158.
- ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 49.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 266, 272, 349, 371—373.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 276, 279.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 59.