Туцейка
Туцейка (Дудзіка, Додык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Туцейка лац. Tuciejka | |
Tuoticha | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Tuoto + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дудзіка, Додык |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Туцейка» |
Паходжаньне
рэдагавацьТуціка, Дудзіка або Додзіка (Tuoticha, Doudiche, Dodico) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тот- (-дод-) (імёны ліцьвінаў Тутыла, Дудзен, Доман; германскія імёны Tuotilo, Duden, Domann) паходзіць ад стараверхненямецкага toto 'хросны бацька'[2].
У Ноўгарадзе бытавала германскае імя Дудзіка[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Scawdicth Tutteyken zoen (23 студзеня 1406 году)[4]; десят чоловековъ на имя… Тютеика Милковича (3 студзеня 1519 году)[5]; на подданыхъ господарьскихъ Городенскихъ Микулку а Микеля Тютейковичовъ (1 лістапада 1540 году)[6]; въ пенезяхъ Говена Тевтевича и отъ брата его Тютейка (26 ліпеня 1641 году)[7]; Сенько Тютейковичъ… Василь, Дорошко Тютейковичи… Жадень Тютейковичъ (1563 год)[8]; Dudzika (1671—1681 гады)[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Скальдзіць Туцейкавіч — літоўскі баярын зь Відуклі, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
- Васіль Додык — жыхар вёскі Баранова (каля Індуры), які ўпамінаецца ў 1718 годзе[10]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1413.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 72.
- ^ Назаренко А. В. Дудика, Негваръ: два германских антропонима в новгородских памятниках // Slověne. № 1, 2015. С. 323—333.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 124.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 90.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 199.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 380.
- ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 117, 123.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 138.
- ^ Яўген Анішчанка, Зарубичи, Баранова, Новоселки инвентарь, Архіў гісторыка Анішчанкі, 10 сьнежня 2016 г.