Доку Заўгаеў
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Доку Гапуравіч Заўгаеў (нарадзіўся 22 сьнежня 1940 году, вёска Бена, Чачэна-Інгуская АССР, РСФСР, СССР) — расейскі дзяржаўны й грамадзкі дзяяч, раней быў дзеячом КПСС. Прыхільнік неабходнасьці далучэньня Чачэніі да Расеі. Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі ў 1995—1996 гадох.
Доку Заўгаеў | |
рас. Доку Завгаев | |
Пасол Расеі ў Славеніі | |
---|---|
23 верасьня 2009 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
Папярэднік: | Мілаіл Валянцінавіч Ванін |
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі | |
18 сьнежня 1995 — 15 лістапада 1996 | |
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын |
Папярэднік: | пасада створана |
Наступнік: | пасада адменена |
Кіраўнік ўраду Чачэнскай Рэспублікі | |
18 сьнежня 1995 — сакавік 1996 | |
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын |
Папярэднік: | пасада створана |
Наступнік: | Мікалай Паўлавіч Кошман |
Кіраўнік Часовае рады Чачэнскай Рэспублікі | |
7 кастрычніка 1995 — 1 лістапада 1995 | |
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын |
Папярэднік: | Умар Аўтурханаў |
Наступнік: | пасада адменена |
Старшыня Вярхоўнай рады ЧІАССР | |
Сакавік 1990 — 6 верасьня 1991 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 сьнежня 1940 (83 гады) вёска Бена, Чачэна-Інгуская АССР, РСФСР, СССР |
Партыя: | |
Дзеці: | Дачкі Ірына, Ялена, Ала |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Паходжаньне
рэдагавацьНарадзіўся ў ЧІАССР у сялянскай сям’і. 23 лютага 1944 году ён (з-за таго, што быў чачэнец) быў выселены ў Казахстан. Д. Заўгаеў разам з бацькамі быў паселены ў вёску Токараўка (Тэльманаўскі раён, Карагандзінская вобласьць). Пасьля вяртаньня ў ЧІАССР пачаў рабіць з 1958 па 1961 гады школьным настаўнікам у роднай вёсцы Бена. З 1962 па 1971 гады рабіў у калгасе «Знаменскі» (Надцерачны раён). Там займаў розныя пасады: сьлесар, мэханік, галоўны інжэнэр, старшыня калгасу. У 1966 годзе закончыў ВНУ — Горскі земляробчы інстытут і атрымаў пасьведчаньне «Інжэнэр-мэханік земляробчай вытворчасьці». У 1988 годзе закончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС.
Сям’я
рэдагавацьМае сястру й братоў: Магамат, Ахмар, Ахмет. Сам Д. Заўгаеў мае жонку й трох дачок: Ірына, Ялена, Ала.
Дзейнасьць у КПСС
рэдагавацьУ 1971—1972 гадах — старшыня Надцерачнага райвыканкаму. У 1972—1975 гадах узначальваў аб’яднаньне саўгасаў ЧІАССР. У 1975—1977 гадах займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі ЧІАССР. У 1977—1990 гадах займаў розныя пасады ў партыйных структурах у ЧІАССР. У 1989 годзе быў выбраны першым сакратаром кампартыі ЧІАССР (г. зн. Д. Заўгаеў стаў кіраўніком ЧІАССР). У 1990 годзе быў выбраны паслом у Вярхоўны савет РСФСР. У 1990—1991 — сябра ЦК КПСС.
Выгнаньне з Чачэніі
рэдагавацьЗ сакавіка 1990 па верасень 1991 году займаў пасаду старшыні Вярхоўнага савету ЧІАССР. Пад час барацьбы за ўладу выступаў у падтрымку жнівеньскага перавароту, за што быў са згоды Б. Ельцына прагнаны прыхільнікамі Дж. Дудаева з ЧІАССР. У 1991—1995 гг. жыў у Маскве. Займаў пасаду пасла ў Вярхоўным савеце РСФСР.
Першая расейска-чачэнская вайна й другі ад’езд з Чачэніі
рэдагавацьПадчас Першай расейска-чачэнскай вайны быў прыхільнікам расейскай заваёвы ЧРІ. У сярэдзіне 1995 году атрымаў пасаду кіраўніка ўраду Чачэнскай Рэспублікі. У сьнежні 1995 году быў выбраны кіраўніком Чачэнскай Рэспублікі. Пры гэтым у Ічкерыі шла вайна. Летам 1996 году з-за наступу чачэнскага войска быў вымушаны ад’ехаць з Грознага. У сакавіку 1997 году быў прызначаны Б. Ельцыным у Танзанію прадстаўніком Расеі. З 2004 па 2009 гады рабіў у Маскве ў МЗС Расеі. З 2009 году прадстаўнік Расеі ў Славеніі.