Доктаравіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

До́ктаравіцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Новыя Доктаравічы.

Доктаравіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Новыя Доктаравічы
Дата ўтварэньня 24 траўня 1960
Насельніцтва
  • 1412 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны Евангелевіцкі сельсавет у складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі з цэнтрам у вёсцы Евангелевічы. У 1929 годзе Евангелевічы перайменаваны ў Ванелевічы. У сувязі з гэтым сельсавет быў перайменаваны ў Ванелевіцкі з цэнтрам у вёсцы Доктаравічы. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў складзе Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Ванелевічы. 24 траўня 1960 году у склад сельсавету з Грозаўскага сельсавету перададзены 4 населеныя пункты (Астравок, Гарнастайлава, Навасёлкі і Ужа). Сельсавет перайменаваны ў Доктаравіцкі з цэнтрам у вёсцы Доктаравічы[1].

27 студзеня 1987 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Новыя Доктаравічы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1816 чалавек[2], зь іх 96,6 % — беларусы, 2,4 % — расейцы, 0,8 % — украінцы[3]..

Паселішчы

рэдагаваць

На 1 студзеня 2009 — 18 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 13 вёсак.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • Па стане на 1 студзеня 2008 году ў сельсавеце налічвалася 1046 гаспадарак, 2037 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 245; працаздольным — 890; старэй за працаздольны — 902)
  • На 1 студзеня 2009 году — 993 гаспадаркі, 1980 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 250; працаздольным — 893; старэй за працаздольны — 837)

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 24 траўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)
  3. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года  (рас.)