Ванелевіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці БССР
Ване́левіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ванелевічы.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Евангелевіцкі сельсавет у складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі з цэнтрам у вёсцы Евангелевічы. У 1929 годзе Евангелевічы перайменаваны ў Ванелевічы. У сувязі з гэтым сельсавет быў перайменаваны ў Ванелевіцкі з цэнтрам у вёсцы Доктаравічы. 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Ванелевічы.
24 траўня 1960 году сельсавет перайменаваны ў Доктаравіцкі з цэнтрам у вёсцы Доктаравічы.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 105
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 148, 166