Дзёрдзь Шпіро

вугорскі пісьменьнік, драматург, эсэіст

Дзёрдзь Шпіро (па-вугорску: György Spiró; нар. 4 красавіка 1946) — вугорскі пісьменьнік, драматург, эсэіст.

Дзёрдзь Шпіро
György Spiró
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 красавіка 1946(1946-04-04)[1] (78 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, эсэіст, перакладчык
Гады творчасьці 1974 — цяперашні час
Жанр п’еса, раман, эсэ
Мова вугорская мова[3], чэская мова[4], польская мова[4] і расейская мова[4]
Прэміі прэмія Кошута (2006)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Сын інжынэра з Мішкальцу, што на ўсходзе Вугоршчыны. У 1970 годзе скончыў Будапэшцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці славянская літаратура й дадатковыя напрамкі — журналістыка й сацыялёгія. Потым працаваў як радыёжурналіст, з 1971 па 1978 гады ўзначальваў замежную рэдакцыю найвялікшага вугорскага выдавецтва «Корвіна». У 1978—1981 гадох быў супрацоўнікам Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў АН Вугоршчыны.

Выбраныя творы

рэдагаваць
  • 1974 «Галерэя» (Kerengő) — раман
  • 1977 «Гісторыя» (História) — вершы
  • 1981 «Пад знакам Ікс» (Az Ikszek) — гістарычны раман пра Польшчу XIX ст.
  • 1983 «Ашуканец» (Az imposztor) — гістарычная драма на польскім матэрыяле
  • 1986 «Курыныя галовы» (Csirkefej) — п’еса, Нацыянальная прэмія крытыкі
  • 1990 «Прышэлец» (A Jövevény) — раман
  • 2005 «Няволя» (Fogság) — гістарычны раман аб лёсе Рымскай імпэрыі; Прэмія Мілана Фюшта
  • 2007 «Прах» (Prah) — п’еса
  • 2007 «Мэсіі» (Messiások) — гістарычны раман; Цэнтральнаэўрапейская літаратурная прэмія «Ангелус»
  • 2010 «Вясновая выстава» (Tavaszi tárlat) — раман аб пачатку кадараўскага рэжыму

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ György Spiró // SNAC (анг.) — 2010.
  2. ^ György Spiró // Goodreads (анг.) — 2006.
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  4. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі