Мішкальц (па-вугорску: Miskolc) — горад на паўночным усходзе Вугоршчыны. Адміністрацыйны цэнтар мэд’е Боршад-Абаўй-Зэмплен. Насельніцтва на 2009 год — 170 234 чалавекі, Мішкальц — трэці па велічыні горад Вугоршчыны. Мішкальц разьмешчаны на рацэ Шаё ля падножжа горнага масіву Бюку. Вядомы ў першую чаргу як важны прамысловы цэнтар.

Мішкальц
вуг. Miskolc
Мішкальц
Герб Мішкальцу Сьцяг Мішкальцу
Дата заснаваньня: 1365
Краіна: Вугоршчына
Мэд’е: Боршад-Абаўй-Зэмплен
Прэзыдэнт места: Pál Veres[d][1]
Плошча: 84,15 км²
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 170 234 чал.
шчыльнасьць: 2022,98 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +36 46
Паштовы індэкс: 3500
Геаграфічныя каардынаты: 48°6′0″ пн. ш. 20°47′0″ у. д. / 48.1° пн. ш. 20.78333° у. д. / 48.1; 20.78333Каардынаты: 48°6′0″ пн. ш. 20°47′0″ у. д. / 48.1° пн. ш. 20.78333° у. д. / 48.1; 20.78333
Мішкальц на мапе Вугоршчыны
Мішкальц
Мішкальц
Мішкальц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.miskolc.hu

Места згадваецца ў 1291 годзе як Miskoch, у 1293 годзе Myscolch, сучасны вугорскі Miskolc. Паходжаньне назвы ад асабістага імя Міхай (Mihaly), якое мела ў сярэднія вякі формы Misck, Misca.

Гісторыя

рэдагаваць

У часы сярэднявечча Мішкальц, які знаходзіўся пад надзейнай аховаю ўмацаванага замку Дыяшд’ёр, быў заможным і квітнеючым месцам. У 1544 годзе замак спалілі туркі, а ў час паўстаньня Ракацы ў 1706 годзе — войскі Габсбургаў. У XIX стагодзьдзі дзякуючы радовішчам жалезнай руды ў гарах Бюк Мішкальц стаў прамысловым цэнтрам.

Геаграфія й транспарт

рэдагаваць

Места разьмешчана на рацэ Сінве за 175 кілямэтраў да паўночнага ўсходу ад Будапэшту. Мішкальц злучаны з Будапэштам аўтатрасай і чыгуначнай магістральлю. Звычайныя чыгуначныя цягнікі пакрываюць адлегласьць паміж месцамі ў сярэднім за 2—2,5 гадзіны; хуткасныя экспрэсы за 1 гадзіну 40 мінут. Чыгункі вядуць зь места таксама ў бок славацкага Кошыцэ й Ньірэдзхазы, аўтамабільныя дарогі — на Кошыцэ й Дэбрэцэн.

Гарадзкі транспарт прадстаўлены 45 аўтобуснымі лініямі й дзьвюма трамвайнымі.

Побач з горадам ёсьць невялікі аэрапорт, аднак для перавозкі пасажыраў ён не выкарыстоўваецца.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Нацыянальны тэатар. Знаходзіцца на вуліцы Сэчаньі (Széchenyi utca). Быў збудаваны наноў у 1843 г. пасьля таго, як згарэў стары будынак у стылі барока.
  • Дом камітэту. Дом быў збудаваны на пляцы Варашхаза (Városház tér) у 1727 г. у стылі раньняга барока, але ў 1809—1836 гг. набыў рысы клясыцызму.
  • Музэй Ота Германа. Музэй выбітнага прыродазнаўцы знаходзіцца ў барочным будынку на пляцы Сабатшаг (Szabadság tér).
  • Рэфармацкая царква. Знаходзіцца на гары Аваш (Avas), гатычны храм XIII ст.
  • Тэрмальныя купальні Мішкальц-Тапольца. Адкрыцьцю ў 1959 годзе пячорнай купальні папярэднічала доўгая падрыхтоўчая праца. Гэты ўнікальны для Эўропы прыродны басэйн зь цёплай тэрмальнай вадой, чыстым паветрам і прыемным кліматам пячоры. Гэта тэрмальная вада не такая шчыльная, як асобныя лячэбныя воды й таму ў ёй можна купацца, не абмяжоўваючы сябе ў часе.

Можна выпрабаваць усе дзейсныя ў пячоры водныя эфэкты:

  • галерэі, натуральныя ходні, залы з джакузі й падводнымі бруямі;
  • «Шаравая зала» зь вясёлымі неспадзеўкамі;
  • плаваньне па «падземнай рацэ».

У купальнях заўсёды — вясна, незалежна ад вулічнай сьпякоты ці лютага марозу.

  • Замак Дыяшд’ёр. Гісторыя замка пачынаецца з глыбокай старажытнасьці (IX—X стагодзьдзі). У XIV—XV стст. гэта было любімае месца знаходжаньня вугорскіх каралёў. У 1678 г. замак падарвалі Габсбургі. Галоўны будынак і некаторыя іншыя збудаваньні паступова аднаўляюцца.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мішкальцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Illés S. Miskolcon nyert az ellenzéki Veres Pál (вуг.)Magyar Jeti Zrt., 2019.