Беларусь (выдавецтва)
беларускае кніжнае выдавецтва
(Перанакіравана з «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі»)
«Белару́сь» — беларускае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў сьнежні 1920 году як «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі» пры Наркамасьветы БССР. Зь сьнежня 1922 году як «Дзяржаўны трэст выдавецкіх спраў і паліграфічнай прамысловасьці Беларусі» («Белтрэстдрук»). 3 ліпеня 1924 году «Белтрэстдрук» злучылі з выдавецтвам «Савецкая Беларусь» і вярнулі назву «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі». З 22 лістапада 1938 — пры Савеце Народных Камісараў (СНК) БССР.[1]
Тып | Унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 18 студзеня 1921 (103 гады таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Ключавыя фігуры | Ганна Трусевіч |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | Кнігі, фотаальбомы |
Лік супрацоўнікаў | 35 (2011) |
Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
З 21 верасьня 1963 году мае сучасны назоў. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ўраджай». Штогод выдае звыш 50 найменьняў кніг і 5 фотаальбомаў[2].
З падразьдзяленьняў выдавецтва ўтварыліся выдавецтвы «Народная асьвета» (1 красавіка 1951) і «Мастацкая літаратура» (6 сакавіка 1972).
Кіраўнікі
рэдагаваць- Зьміцер Жылуновіч (3 ліпеня 1924 —)
- Захар Матузаў (люты 1948 — сакавіка 1973)
- Міхаіл Антоненка (9 сакавіка 1973 — 1 верасьня 1980)
- Аляксандар Самаль (1 верасьня 1980 — 10 лютага 1989)
- Валер Дубоўскі (27 студзеня 1989 — 31 траўня 1993)
- Мікола Кавалеўскі (31 траўня 1993 — 13 жніўня 1999)
- Алена Законьнікава (13 жніўня 1999 — 15 ліпеня 2002; да 9 сакавіка 2000, в.а.)
- Яўген Малашэвіч (2 ліпеня 2002 — 12 студзеня 2004)
- Георгі Кісялёў (4 лютага 2004 — 5 чэрвеня 2005)
- Аляксандар Сталяроў (1 ліпеня 2005 — 1 студзеня 2010)
- Валянціна Пінчук (1 студзеня 2010 — 31 жніўня 2011; в.а.)
- Ганна Трусевіч (з 1 верасьня 2011)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 238, 461 адзінка захоўваньня. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
- ^ Сяргей Курыла (18 студзеня 2011) Выдавецтву «Беларусь» - 90 гадоў Культура. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 26 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- «Беларусь» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 — С. 65.
- Хлебавец, Л. М. «Беларусь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 483.
- Волк, Алексей Арсентьевич. Ракович, Алексей Ильич. Книгоиздательское дело в Белоруссии : исторический очерк. — Минск: БДУ, 1977. — 280 с. — 2400 ас.
- Белорусское государственное издательство. (Дзержаўнае Выдавецтва Беларусі). / Глав. ред. О. Ю. Шмидт // Большая советская энциклопедия : энцыкляпэдыя. — Москва: Советская энциклопедия, 1927. — Т. 5 (Барыкова—Бессалько). — С. 415.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |