Дзяніс Манастырскі

украінскі палітык

Дзяніс Манастырскі (па-ўкраінску: Денис Анатолійович Монастирський, 12 чэрвеня 1980, Хмяльніцкі, УССР — 18 студзеня 2023, Бравары, Кіеўская вобласьць, Украіна) — украінскі юрыст, палітык, міністар унутраных спраў Украіны (2021—2023)[1][2], народны дэпутат[3] (2019—2021) ад партыі Слуга народу, старшыня Камітэту Вярхоўнай Рады па пытаньнях праваабарончай дзейнасьці[4] (2019—2021), сябра РНБА Украіны (з 16 ліпеня 2021)[5], кіраўнік «Динамо» Ўкраіны[6]. Загінуў у авіякатастрофе над горадам Бравары, пад Кіевам 18 студзеня 2023 году[7][8].

Дзяніс Манастырскі
29 жніўня 2019 — 16 ліпеня 2021
16 ліпеня 2021 — 18 студзеня 2023
Папярэднік Арсэн Авакаў
Наступнік Ігар Уладзіміравіч Кліменка[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 чэрвеня 1980(1980-06-12)
Памёр: 18 студзеня 2023(2023-01-18) (42 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За заслугі» III ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 2000 годзе працаваў на пасадзе юрыскансультанта ПАА "Хмяльніцкі завод кавальска-прэсавага абсталяваньня «Пригма-прэс» (г. Хмяльніцкі). З 2003 па 2006 год працаваў памочнікам-кансультантам народнага дэпутату Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. З 2005 па 2016 год выкладаў у Хмяльніцкім унівэрсытэце кіраваньня і права, узначальваў аддзел па пытаньнях заканатворчасьці і навуковых экспэртыз.

Рэвалюцыя годнасьці вызначыла неабходнасьць зьмены віду дзейнасьці з тэарэтычнага на практычны — зьвязаны з рэфармаваньнем праваахоўнай сыстэмы дзяржавы. З 2015 году ўдзельнічаў у абраньні кіруючага складу мясцовых пракуратураў (падчас рэструктурызацыі органаў пракуратуры 2015—2016 гг.).

З 2016 году ўдзельнічаў у фарміраваньні Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. Быў сакратаром пастаянна актыўнай конкурснай камісіі па фарміраваньні Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў. З 2016 па 2019 год супрацоўнічаў як экспэрт па пытаньнях рэфармаваньня праваахоўнай і судовай сыстэм з аналітычным цэнтрам «Украінскі інстытут будучыні».

З 2019 па 2021 год — народны дэпутат Украіны, старшыня Камітэта Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях праваахоўнай дзейнасьці.

16 ліпеня 2021 году Вярхоўная Рада Украіны прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў Украіны.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Монастирський Денис Анатолійович (укр.). КМУ. Архіўная копія ад 17 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Ірина Балачук (16 ліпеня 2021) Монастирський став новим міністром внутрішніх справ (укр.). Українська Правда. Архіўная копія ад 16 ліпеня 2021 г.
  3. ^ Список депутатів від партії «Слуга Народу» (укр.) sluga-narodu.com Архіўная копія ад 8 жніўня 2019 г.
  4. ^ Остаточні зміни: підготовча група визначила склад усіх комітетів Ради (укр.). Укрінформ (28 жніўня 2019). Архіўная копія ад 6 верасьня 2019 г.
  5. ^ Указ Президента України №-298/2021 від 16.7.2021 Архіўная копія ад 16 ліпеня 2021 г.
  6. ^ Голова ФСТ «Динамо» України (укр.) Праверана 17 лістапада 2022 г. Архіўная копія ад 17 лістапада 2022 г.
  7. ^ У катастрофе верталёта пад Кіевам загінула кіраўніцтва МУС Украіны. Радыё Свабода (18 студзеня 2023).
  8. ^ У Броварах загинуло керівництво МВС: міністр Денис Монастирський, його заступник і державний секретар (укр.) Праверана 18 студзеня 2023 г.