Слуга народу (партыя)
«Слуга народу» — украінская палітычная партыя, раней звалася «Партыя рашучых зьменаў» (па-ўкраінску: Партія рішучих змін)[1]. Афіцыйная рэґістрацыя адбылася 2 сьнежня 2017 року. Арґанізацыя названая паводле аднайменнага расейскамоўнага[b] камэдыйнага сэрыялу (2015 — дагэтуль) ды фільму (2017 року)[2][3] вырабніцтва студыі «Квартал-95».
Слуга народу | |
укр. Слуга народу | |
Лідэр партыі | Іван Баканаў |
---|---|
Заснавальнік | Яўген Юрдыга |
Дата заснаваньня | 2 сьнежня 2017 |
Штаб-кватэра |
04053, Кіеў вул. Сечавых стральцоў, 77, офіс 728[a] |
Ідэалёгія | простая дэмакратыя, праэўрапеізм[d], лібэралізм, радыкальны цэнтрызм[d] і папулізм |
Афіцыйны сайт | sluga-narodu.com (укр.) |
На думку некаторых украінскіх экспэртаў, найбліжэйшымі канкурэнтамі лідэра партыі «Слуга народу» Ўладзімера Зяленскага ёсьць прарасейскія палітыкі ды папулісты.[4]
Гісторыя
рэдагавацьПаводле Мін’юсту, партыя была зарэґістраваная 13 красавіка 2016 року пад назваю «Партыя рашучых зьменаў». Тады яе кіраўніком быў Яўген Юрдыга.[5]
На 27 лістапада 2018 року кіраўніком арґанізацыі ёсьць Іван Баканаў, які таксама ёсьць кіраўніком украінскае гумарыстычнае студыі «Квартал 95» з 2013 року[6].
Па справаздачы партыі за другі квартал 2018 року, яна бескаштоўна карыстаецца офісам на 4 м² у Кіеве (якая прадастаўляе ў карыстаньне спонсар), не валодае аніякімі сродкамі і не праводзіць ніякіх выплатаў[7].
У сьнежні 2017 року 4 % украінцаў, апытаных Фондам «Дэмакратычнае ініцыятывы» імя Ілька Кучэрыва сумесна з сацыяляґічнаю службаю Цэнтрам Разумкова, заявілі[8] пра гатоўнасьць прагаласаваць на парлямэнцкіх выбарах за «Слугу народу», а ў траўні 2018 року — 5 %[9]. У сьнежні 2018 року за партыю былі гатовыя аддаць свае галасы 8,3 %[10] апытаных.
У студзені 2019 року, згодна з расьсьледаваньнем выданьня Галоўкам, партыя заставалася віртуальнаю — аніякае дзейнасьці па адрэсе, дзе партыя здымае памяшканьне, не вялося.[11]
Удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2019
рэдагавацьУ студзені 2019 году партыя «Слуга народу» вылучыла Ўладзімера Зяленскага кандыдатам у прэзыдэнты Ўкраіны на прэзыдэнцкіх выбарах 2019 року.[12]
На думку палітоляґа Міхайла Басараба, лідэр партыі «Слуга народу», Уладзімер Зяленскі «прынясе больш клопатаў прарасейскім палітыкам і папулістам, […] паколькі ён ёсьць іх найбліжэйшым канкурэнтам» і адцягне на сябе «частку прарасейскіх і ласых на дэмаґоґію выбарцаў».[4]
На думку журналістаў Радыё «Свабода», па стане на канец 2018 року пра палітычныя погляды лідэра партыі «Слуга народу» Зяленскага зрабіць высновы можна толькі зь яго неадназначных выказваньняў на тэму ўкраінскае мовы:[13]
Не праблема размаўляць украінскаю. І гэта ні ў якім разе, і гэта найгалоўнейшае, ня зьвязана з моўнымі пытаньнямі, перавагамі або любоўю да чагось. Але, мне так здаецца, што гэта не прынцыповыя рэчы. Я ведаю ўкраінскую мову. Але я ня думаю ёю вольна. Я перакладаю. Так, я магу з вамі размаўляць украінскаю моваю, але праблема ў тым, што я перакладаю. І гэта прыкметна — я раблю паўзу. А я дужа паважаю ўкраінскую мову!
Арыгінальны тэкст (укр.)Не проблема говорити по-українськи. І це в жодному разі, і це найголовніше, не пов’язано з мовними питаннями, уподобаннями або любов’ю до чогось. Але, мені так здається, що це не принципові речі. Я знаю українську мову. Але я не мислю нею вільно. Я перекладаю. Так, я можу з вами розмовляти українською мовою, але проблема в тому, що я перекладаю. І це помітно – я роблю паузу. А я дуже поважаю українську мову!
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «Партія Рішучих змін» змінила назву на «Слуга народу» Праверана 2017-12-10 г.
- ^ З’явилася політична партія під назвою «Слуга Народу» (укр.) Праверана 2017-12-10 г.
- ^ У Мін’юсті зареєстрували партію «Слуга народу» (укр.) Праверана 2018-11-27 г.
- ^ а б Зеленський жартує всерйоз. «Критика і наступ на політиків це добре, але для перемог замало — необхідно сформувати команду», — експерт // День, 26 грудня 2018
- ^ «Слуга народу»: Зеленський не відповідає народу, чи піде партія на вибори (укр.) Праверана 2018-11-27 г.
- ^ В Україні з’явилася політична партія «Слуга народу» (укр.) Праверана 2017-12-10 г.
- ^ ЗВІТ політичної партії «Слуга народу» про майно, доходи, витрати і зобов’язання фінансового характеру
- ^ Громадська думка, грудень-2017: виборчі рейтинги і рейтинги довіри (укр.) Праверана 2018-11-27 г.
- ^ Виборчі рейтинги: травень-2018
- ^ Виборчі рейтинги: січень-2019
- ^ «Слуга народу» ожив. Партія Зеленського отримала перші гроші на рахунок // Glavcom.ua, 8 січня 2019
- ^ Партія «Слуга народу» висунула Володимира Зеленського кандидатом у президенти // 24, 21 січня 2019
- ^ 5 відносно нових партій. Парламентські вибори-2019 // Радіо свобода, 15 листопад 2018