Дзяманты
Дзя́манты[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гаўі. Уваходзяць у склад Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Дзяманты лац. Dziamanty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 11 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231342 |
СААТА: | 4229813046 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°54′51″ пн. ш. 25°38′59″ у. д. / 53.91417° пн. ш. 25.64972° у. д.Каардынаты: 53°54′51″ пн. ш. 25°38′59″ у. д. / 53.91417° пн. ш. 25.64972° у. д. |
± Дзяманты |
Назва
рэдагавацьДамунд або Дамонд (Damundus, Damondus) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
рэдагавацьНа пачатку XVII ст. вёска маёнтку Іўе ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. 20 аселых гаспадарак, больш за 8 валок зямлі. Уласнасьць Кішкаў. У 2-й палове XVIII ст. вёска маёнтка Гаўя.
У XIX — пачатку XX ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 91 рэвіская душа, вёска адносілася да маёнтка Багмаполь памешчыка А.Брахоцкага. У 1897 г. 55 двароў, 376 жыхароў. У 1909 г. 66 двароў, 298 жыхароў, 346 дзесяцін зямлі.
У 1921-1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 54 двары, 261 жыхар.
3 12.10.1940 г. вёска (76 двароў, 301 жыхар) у Івейскім сельсавеце Івейскага раёну. У лютым 1952 г. арганізаваны калгас «Герой працы», з сакавіка 1953 г. у калгасе «Шлях Леніна». 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1959 г. у Івейскім сельсаветах. Пасьля ў складзе калгасу «Іўе».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1970 год — 143 чалавекі
- 1999 год — 24 чалавекі, 12 двароў
- 2009 год — 11 чалавек[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 112.
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.