Дзьмітры Алегавіч Рагозін (па-расейску: Дмитрий Олегович Рогозин 21 сьнежня 1963; Масква, РСФСР, СССР, зараз Расея — дзяржаўны дзяяч Расеі, навуковец. Да 2006 году займаўся акрамя навуковаю дзейнасьцю палітычным жыцьцём Расеі. Быў сябрам грамады «Радзіма».

Дзьмітры Рагозін
па-расейску: Дмитрий Рогозин
Намесьнік старшыні ўрада Расеі
23 сьнежня 2011 году — па сёньняшні дзень
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
пастянны пасол Расеі ў НАТО
2 студзеня 2008 — 23 сьнежня 2011
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Канстанцін Тоцкі
Наступнік: Аляксандар Глушка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 сьнежня 1963
Масква, Расейская СФСР, СССР
Партыя:
Сужэнец: Тацьцяна Генадзьеўна Рагозіна
Дзеці: Сын Аляксандар Рагозін
Бацька: Алег Канстанцінавіч Рагозін
Маці: Тамара Васільеўна Рагозіна
Адукацыя: вышэйшая (1985)
Узнагароды:
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў месьце Масква 21 сьнежня 1963 году ў сям’і вайскоўцаў. Тата — Алег Канстанцінавіч Рагозін быў генералам. Матка — Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева) была лякаркай.

Вучыўся ў школе, дзе вывучалі францускую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў Маскоўскі ўнівэрсітэт імя М. Ламаносава на аддзяленьне журналістыкі. У 1982 годзе жаніўся на Тацьцяне Серабраковай (зараз Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: Ангельская мова, італьянская мова, чэская мова, гішпанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве.

Пасьля заканчэньня вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасьля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасьцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах папасьць у Дзяржаўную Думу Расеі, але прайграў.

Пасол Думы

рэдагаваць

У сакавіку 1997 году Дз. Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў яры вораг Б. Ельцына. Выступаў нацыяналістычнымі казаньнямі. У 1998—1999 гадах спрабаваў адсунуць ад улады Ельцына.

Прыход У. Пуціна

рэдагаваць
 
Дзьмітры Мядзьведзеў і Дзьмітры Рагозін

Пасьля прыходу да ўлады Пуціна Дз. Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 году вёў перамовы з Эўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 году Рагозін прызначаны паслом Расеі пры НАТО[1]. 23 сьнежня 2011 году прызначаны намесьнікам старшыні ўрада Расеі[2]. Зараз Рагозін адказвае за ваенна-прамысловую дзейнасьць ва ўрадзе Расеі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Указ Президента Российской Федерации от 6 апреля 2009 года № 356
  2. ^ Дмитрий Рогозин назначен Заместителем Председателя Правительства