Радзіма (Расея)

расейская палітычная партыя

Усерасейская палітычная партыя «Радзіма» (па-расейску: Всероссийская политическая партия «Родина») — палітычная партыя ў Расеі, што мае сваіх прадстаўнікоў у Дзяржаўнай думе. З 2003 па 2004 год насіла назву выбарчы блёк «Народно-патриотичный союз „Родина“», пасьля была пераўтворана ў аднайменную палітычную партыю. З 2006 па 2012 год была распушчана й зноў адноўлена 29 верасьня 2012 году (афіцыйна зарэгістравана Мінюстам РФ 21 сьнежня таго ж году). З 2012 году старшынём партыі абраны дэпутат Дзяржаўнай думы 6-га скліканьня, старшыня Агульнарасейскай грамадзкай патрыятычнай арганізацыі «Сабор расейскіх грамадаў» і «Добраахвотніцкага руху асобнага прызначэньня» Аляксей Жураўлёў. Заснавальнікам і тайным кіраўніком зьяўляецца віцэ-прэм’ер ураду Расеі Дзьмітры Рагозін.

Усерасейская партыя «Радзіма»
Всероссийская политическая партия «Родина»
Лідэр партыі Аляксей Жураўлёў
Заснавальнік Дзьмітры Рагозін
Дата заснаваньня 14 лютага 1993
Штаб-кватэра
Ідэалёгія нацыянал-дэмакратызм
Колькасьць 135 тыс. (1 студзеня 2006)
Колькасьць дэпутатаў
· Дзяржаўная Дума
  • 49 / 450
    (4 скліканьне)
  • 1 / 450
    (7 скліканьне)
· Мясцовыя рады
20 / 3787
Дэвіз «Слава Расеі»
Афіцыйны сайт «Родина» ў сеціве