Дзьмітры Зіновіч
Дзьмітры Зіновіч (нарадзіўся 29 сакавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Лада-Тальяці».
Дзьмітры Зіновіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 94 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лада-Тальяці[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2020 | Менск | 59 (2) |
2016 | → Дынама Берасьце | 9 (0) |
2016 | → Белшына | 11 (1) |
2021 | Іслач | 15 (0) |
2022 | Белшына | 21 (2) |
2023 | Дынама Берасьце | 16 (0) |
2024— | Лада-Тальяці[d] | |
Зборныя | ||
2013 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2014—2016 | Беларусь (да 21) | 13 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗ 2012 году выступаў за дубль футбольнага клюбу «Менск». У сэзоне 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 6 ліпеня 2014 году, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Нафтану» (4:0). У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[3]. Сэзон 2015 году распачаў у дублі, а ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. Аднак, у ліпені атрымаў траўму, празь якую выбыў да кастрычніка. Па акрыяньні вярнуў сваё месца ў пачатковым складзе.
У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду берасьцейскаму «Дынама»[4]. Пачынаў сэзон асноўным абаронцам дынамаўцаў, але пазьней страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 году пакінуў «Дынама»[5] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[6], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 году вярнуўся ў «Менск»[7]. Сэзон 2017 году пачаў у якасьці аднаго з галоўных цэнтральных абаронцаў менчукоў. У верасьні 2017 году не гуляў праз пашкоджаньне. У пачатку сэзону 2018 году хутка замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму і зноў прапусьціў рэшту сэзону. У чэрвені 2019 году вярнуўся да шыхтаў, але зьяўляўся на пляцоўцы зрэдку, часьцей застаючыся на лаўцы запасных. Гуляў за дубль.
У студзені 2021 году па заканчэньні працоўнай дамовы адышоў зь «Менску»[8]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з «Іслаччу» ды склаў ўгоду з клюбам[9]. Пачынаў сэзон у першай адзінаццатцы каманды, але зь ліпеня па кастрычніка не зьяўляўся на полі. Даў рады толькі зь лістападу. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[10]. У лютым 2022 году рыхтаваўся да сэзону з бабруйскай «Белшынай» і ў выніку падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, ў кастрычніку не гуляў праз траўмы. У студзені 2023 году быў прэзэнтаваны ў якасьці гульца берасьцейкага «Дынама»[12].
Міжнародная
рэдагавацьВыступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 17 лістапада 2014 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. У студзені 2015 году браў удзел у Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, дзе згуляў 5 матчаў. У студзені 2016 году ўжо правёў 4 матчы на чарговым Кубку Садружнасьці, пасьля чаго больш не выклікаўся ў зборную.
У ліпені 2017 году згуляў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Дынама Берасьце | 2016 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 |
Белшына | 11 | 1 | ||
Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 20 | 2 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 17 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitri Zinovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52076-zinovich-d-a
- ^ Зинович, Шумилов и Шевченко остаются в "Минске"
- ^ "Минск" отдал Зиновича в аренду брестскому "Динамо"
- ^ Дмитрий Зинович вернулся в "Минск" из аренды в брестском "Динамо"
- ^ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”
- ^ «Минск» провел первую тренировку Архівавана 19 студзеня 2017.
- ^ Ряд игроков покинули «Минск»
- ^ "Ислочь" подписала контракт с Дмитрием Зиновичем
- ^ Дмитрий Зинович покинул "Ислочь" Праверана 15 студзеня 2022 г. Архіўная копія ад 15 студзеня 2022 г.
- ^ Дмитрий Зинович сменил "Ислочь" на "Белшину"
- ^ Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (рас.) Праверана 2023-01-13 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)