Дзьмітры Есяневіч

беларускі актор

Дзьмітрый Есяне́віч (11 сьнежня 1981, в. Чарнаградзь, Ігуменскі раён, Менская вобласьць) — беларускі актор.

Дзьмітры Есяневіч
Дата нараджэньня 11 сьнежня 1981(1981-12-11) (42 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Сябра ў Дзецідзяцей

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 2003 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). З 2003 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[1].

Пасьля масавых фальсыфікацый на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцый пратэстаў, зьбіцьця і катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатру 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Дзьмітрый Есяневіч разам з большасьцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2].

Творчасьць

рэдагаваць

У рэпэртуары 2020 году выконваў ролі: Базыль Статкевіч («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Кум, Запарожац («Ноч на Каляды» М. Гогаля), Маёр Плут («Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч), Старшыня камбеду, Селянін, Салдат, Чырвонаармеец («Дзьве душы» М. Гарэцкага), Арцемій Філіпавіч Земляніка («Рэвізор» М. Гогаля), Перакладчык, Пятро, Лётчык, Жук, Дзядзька Коля, Мыш Верачка, Шура («Радзіва Прудок» Андрусь Горват), Эльф («Сон у купальскую ноч» Ульям Шэксьпіра), Чарлі, заўсёднік пабу («Вешальнікі» Марцін Мак-Донах), Селянін, Калядоўшчык, Шляхціц, Індус («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» паводле Я. Баршчэўскага)[1].

  1. ^ а б Дзмітрый Есяневіч на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
  2. ^ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць