Дзецідзяцей
«Дзецідзяцей» — беларускі музычны гурт зь Менску, граючы ў стылі лёгкага року.[2] Удзельнічаюць акторы менскіх тэатраў.
Дзецідзяцей | |
Гады | 2005 — 2010[1] |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская, расейская |
Жанр | рок |
Удзельнікі | Ганна Хітрык Міхал Зуй Зьміцер Есяневіч Андрэй Сапоненка Юлія Глушыцкая Павал Чымбаевіч |
detidetey.com |
Гісторыя
рэдагавацьКалектыў утварыўся ў 2005 годзе[3]. Неяк перад прэм’ерай спэктакля «Івона» ў тэатры імя Янкі Купалы маладыя акторы Раман Падаляка й Міхась Зуй вырашылі павіншаваць рэжысэра-пастаноўшчыка Аляксандра Гарцуева і ў якасьці падарунку паднесьці складзеную імі песьню. Выканаць яе прапанавалі Ганьне Хітрык, паколькі ведалі, што дзеўчына сьпявае. Акампанаваць падахвоціўся Зьміцер Есяневіч. Песьня спадабалася, а хлопцаў у сваю чаргу «ўчапіў» сам працэс сумеснай творчасьці. Тады Ганна й прапанавала стварыць музычны гурт. Праца пайшла, ўдзельнікі выкарыстоўвалі свае напрацоўкі, і ўжо першы канцэрт прайшоў на ўра, ўразіўшы гледачоў сваёй незвычайнасьцю, глыбінёй і шчырасьцю.
За год свайго існаваньня гурт стаў вядомы ў сталіцы[4]. Зьявіліся новыя інструмэнты, людзі, ідэі і песьні. «Дзецідзяцей» зьявіліся на радыё, тэлебачаньні, адыгралі каля дзесяці канцэртаў. Зусім нядаўна ў гурта зьявіўся першы альбом, а таксама канцэртны DVD. Як кажуць удзельнікі, матэрыялу ўжо зараз хопіць яшчэ на два дыскі, якія прыхільнікі вельмі чакаюць. Але праз аўдыёзапісы нельга адчуць тую энэргетыку й шчырасьць, якую прыносяць тэатральныя «Дзецідзяцей» на свае выступы, там іх трэба ня толькі слухаць, але й глядзець.
3 красавіка 2008 у клюбе Дзяржынскага адбыўся канцэрт-прэзэнтацыя другога альбома «ОтЛично», у які ўвайшлі найбольш вядомыя слухачам песьні. 13 чэрвеня ў менскім Доме Афіцэраў гурт адзначыў свой другі дзень нараджэньня. У чэрвені 2010 году гурт прыпыніў сваю дзейнасьць[1][5].
Стыль
рэдагавацьАлена Сабалеўская з парталу «LiveSound.by(be)» па выніках сольнага канцэрту параўноўвала гурт з «beZ bileta»: «Ёсьць адзін гурт, дух якога падобны да ДЗЕЦЬМІДЗЯЦЕЙ: „beZ bileta“. Ясна відаць агульны настрой, свабода на сцэне й у творчасьці, не забуду згадаць пра тое, што ў запісе новай кружэлкі гурта ўдзельнічаў Віталік Артыст»[6].
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Конверты для снов (2007)
- ОтЛично (2008)
- РУХ (2010)
DVD
рэдагаваць- Концертник (2007)
Кліпы
рэдагаваць- «Не надо» (2007)
- «Звонкая» (2007)
- «Синее-синее» (2008)
Удзельнікі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Тузін Гітоў. Музычныя навіны «Дзецідзяцей» прыпыняюць дзейнасьць 10.06.2010
- ^ Отчет: Полуфинал конкурса Bandscan, 7 декабря в клубе Fabrique (рас.). XLAM.BY. Праверана 2019-02-20 г. Архіўная копія ад 2009-01-12 г.
- ^ Детидетей — О группе
- ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
- ^ Детидетей — «Детидетей» уходят в отпуск: «... значит, нужно...»
- ^ Елена Соболевская. ДЕТИДЕТЕЙ разродились! (рас.). LiveSound.by(be). Праверана 2020-07-13 г. Архіўная копія ад 2008-01-06 г.