Дзіця
Дзіця́ — чалавек, які не дасягнуў дарослага ўзросту. Узроставыя межы дзяцінства адрозьніваюцца ў розных культурах, тэорыях жыцьцёвага цыклю й юрыдычных сыстэмах. У агульным выпадку, дзіцем называюць чалавека ад нараджэньня да наступу плоцевай сталасьці. Дзяўчынка ёсьць дзіцяці жаночага полу, хлопчык — дзіцяці мужчынскага полу. Разьдзел мэдыцыны, прысьвечаны дзіцячаму здароўю называецца пэдыятрыяй.
У беларускай мове існуе такая градацыя назваў дзіцяці ў залежнасьці ад яго веку: немаўля', малянё, хлопчык — дзяўчынка, падлетак, ’юнак/маладзён — дзеўчына/маладзіца.
Юрыдычны статус
рэдагавацьСтатут «дзіцяці» роўна як і «дарослага» вар’іруецца ў розных культурах і юрыдычных сыстэмах. У цяперашні час Канвэнцыя пра правы дзіцяці вызначае дзіцяці як чалавечую істоту, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту. Пры гэтым нацыянальныя заканадаўствы маюць прыярытэт у дадзеным пытаньні.
Узрост паўналецьця
рэдагаваць- У большасьці краінаў паўналецьце надыходзіць з 18 гадоў.
- Мінімальны ўзрост паўналецьця ўстаноўлены на Фарэрскіх выспах — 14 гадоў.
- На Кубе паўналецьце надыходзіць з 16 гадоў
Праца
рэдагавацьПаводле справаздачы Міжнароднай арганізацыі працы, за 2000—2013 гады лік дзяцей у веку ад 5 да 14 гадоў, занятых наёмнай працай, скараціўся на траціну з 248 млн да 168 млн. Зь іх лік занятых небясьпечнай працай дзяцей упаў са 171 млн да 85 млн, якія склалі палову ад агульнага ліку занятых дзяцей. Пагатоў дзіцячая праца сярод хлопцаў зьнілілася на 25 %, сярод дзяўчынаў — на 40 %. Звыш паловы (59 %) занятых дзяцей працавала ў сельскай гаспадарцы — 98 млн. Яшчэ 54 млн (32 %) дзяцей працавала ў галіне паслугаў. На вытворчасьці задзейнічалі 12 млн (7 %) дзяцей[1].
Беларусь
рэдагавацьПаводле перапісу насельніцтва 2009 г., у краіне налічылі 1 758 911 дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў (18,5% насельніцтва Беларусі), у тым ліку 904 112 хлопцаў (51,4% дзяцей). У гарадах пражывалі 1 319 572 дзяцей (75% дзяцей), у тым ліку 677 742 хлопцаў (51,4% гарадзкіх дзяцей)[2]. 113 хлопцаў-падлеткаў 16—17-гадовага ўзросту былі жанатымі, зь іх 104 у 17-гадовым узросьце. 584 дзяўчыны 15—17-гадовага ўзросту былі за мужам, зь іх 439 у 17-гадовым узросьце[3]. На студзень 2012 г. у Беларусі налічвалася звыш 25 тыс. дзяцей, кінутых бацькамі без апекі[4] (1,4% дзяцей). За 2011 год да 40% правапарушэньняў у начны час (23:00-6:00) учынялі супраць дзяцей або самі дзеці[5].
25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ухваліў Пастанову № 168, паводле якой зацьвердзіў «Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў..., у дачыненьні якіх пры арэндзе нерухомасьці да базавых ставак прымяняецца паніжальны каэфіцыент 0,1». Сярод 102 грамадзкіх аб’яднаньняў у Пераліку, 20 мелі ў назьве слова «дзіця»: «Абавязак» (фонд сацабароны ўдоваў і іх дзяцей ад вайскоўцаў), «Асаблівае дзяцінства», «Асацыяцыя беларускіх гайдаў», «Асацыяцыя сем’яў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў зь дзіцячым цэрэбральным паралюшам і сьпіннамазгавымі паталёгіямі» («АІДЦПСМП», Гомель), «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў», «Беларуская рэспубліканская скаўцкая арганізацыя», «Ветразі дзяцінства» (Рагачоў, Гомельская вобласьць), «Дапамога дзецям Чарнобылю» (міжнароднае), «Дзеці вайны» (Гомель), «Дзеці — не для гвалту», «Дзеці ў бядзе», «Дзіцячая гематалёгія» (Гомельская вобласьць), «Дзіцячы дыябэт» (Мазыр, Гомельская вобласьць), «Дзяцінства дзецям», «Магілёўскі дзіцячы госьпіс», «Надзею дзецям у бядзе» (Гомельская вобласьць), «Плянэта дзяцей» (міжнароднае), «Праект дапамогі дзецям Чарнобылю» (міжнароднае), «Рагачоўскае раённае грамадзкае аб’яднаньне бацькоў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў» (Гомельская вобласьць) і «Сям’я» (Горадня, шматдзетныя)[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьвятлана Субоціна. Ёсьць такая праблема // Зьвязда : газэта. — 3 кастрычніка 2013. — № 186 (27551). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Насельніцтва паводле ўзросту і плоці (Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году) (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 6 жніўня 2010 г. Праверана 1 лютага 2016 г.
- ^ Мужчыны і жанчыны паводле стану ў шлюбе і ўзросту (Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году) (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 4 жніўня 2010 г. Праверана 1 лютага 2016 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Каб было, як у іншых дзяцей // Зьвязда. — 19 студзеня 2012. — № 11 (27126). — С. 4.
- ^ Вольга Мядзьведзева. Не хадзіце, дзеці, на вуліцу гуляць // Зьвязда. — 20 красавіка 2012. — № 78 (27193). — С. 2.
- ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.