Джэфэрсан Фарфан
Джэ́фэрсан Фарфа́н (па-гішпанску: Jefferson Farfán; нар. 26 кастрычніка 1984 году) — пэруанскі футбаліст, нападнік расейскага клюбу «Лякаматыў» і нацыянальнай зборнай Пэру. Мае мянушку «Факіта», што з гішпанскае мовы перакладаецца як «маленькая нэрпа»[3]. Фарфан вядомы дзякуючы сваёй хуткасьці і тэхнічнымі здольнасьцямі. Джэфэрсан быў адным зь лепшых асыстэнтаў за часам свайго знаходжаньня ў Бундэсьлізе[4]. Разам з Паолё Герэрам зьяўляецца адным зь лепшых бамбардзіраў і гульцоў зборнай Пэру.
Джэфэрсан Фарфан | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 кастрычніка 1984[1][2] (36 гадоў) Ліма, Пэру | |
Рост | 176 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | ўінгер і нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лякаматыў Масква | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2004 2004—2008 2008—2015 2015—2016 2017— |
Альянса ПСВ Эйндговэн Шальке-04 Аль-Джазыра Лякаматыў Масква |
77 (28) 118 (56) 170 (39) 12 (3) 50 (20) |
Зборныя | ||
2003— | Пэру | 94 (27) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
ДасягненьніРэдагаваць
«Альянса»:
- Чэмпіён Пэру: 2001, 2003, 2004
ПСВ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2005, 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2005
«Шальке-04»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2011
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2011
«Аль-Джазыра»:
- Уладальнік Кубка ААЭ: 2016
«Лякаматыў»:
- Чэмпіён Расеі: 2018
- Уладальнік Кубка Расеі: 2017, 2019
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Джэфэрсан Фарфан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на soccerway.com(анг.)