Джэк Ўілшэр
Джэк Ўілшэр (па-ангельску: Jack Wilshere; нарадзіўся 1 студзеня 1992 году) — былы ангельскі футбаліст, атакуючы паўабаронца.
Джэк Ўілшэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2018 2010 2016—2017 2018—2020 2021 2022 |
Арсэнал → Болтан Ўандэрэрз (арэнда) → Борнмут (арэнда) Ўэст Гэм Юнайтэд Борнмут Оргус |
125 (7) 14 (1) 27 (0) 16 (0) 15 (1) 14 (0) |
Зборныя | ||
2010—2018 | Ангельшчына | 34 (2) |
Пачатак
рэдагавацьДжэк Эндру Ўілшэр пачынаў свой шлях у акадэміі «Арсэналу». Ён вылучаўся сярод аднагодкаў вялікай хуткасьцю, філіграннай тэхнікай, пастаўленым ударам. Магчыма Ўілшэр не зайграў бы на такім узроўні, калі б яго трэнэрам ня быў Арсэн Вэнгер. Францускі трэнэр умее шукаць таленты ў самым раньнім узросьце. У адзін з прыездаў на гульню моладзёвай каманды Вэнгер убачыў выдатную гульню левага вінгэра, і прымеціў яго. Па хуткім часе галоўны трэнэр «Арсэналу» зразумеў, што хлопца трэба перакладаць у аснову, і Джэк быў да гэтага гатоў.
Дэбют
рэдагавацьПерад сэзонам 2008/2009 у заяўцы «Арсэналу» зьявіўся 16-гадовы паўабаронца. Яго дэбют адбыўся 13 верасьня ў матчы супраць «Блэкбэрну», Ўілшэр выйшаў на замену на 84 хвіліне. На той момант футбалісту было ўсяго толькі 16 гадоў 256 дзён. Джэк стаў самым маладым дэбютантам «Арсэналу» ў АПЛ, пабіўшы рэкорд Фабрэгаса. 23 верасьня Ўілшэр забіў свой першы гол за «Арсэнал» у браму «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) у Кубку Лігі. Але гэта зьяўленьне стала адзіным для Джэка ў Прэм’ер-лізе ў гэтым сэзоне. У той жа час Ўілшэр добра выявіў сябе ў Кубку Лігі, дзе «Арсэнал» атрымаў пераканаўчыя перамогі над «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) і «Ўіганам» (3:0).
Пазьней Ўілшэру атрымалася трохі пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, выходзячы на замену ў матчах з «Дынама Кіеў» і «Порту».
5 студзеня 2009 году Ўілшэр падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Арсэналам». У гэты час ён перастаў зьяўляцца ў складзе першай каманды, выступаючы галоўным чынам за рэзэрв і моладзевую каманду. З апошнімі Ўілшэр дамогся перамогі ў моладзевым Кубку Англіі, паказаўшы цудоўную гульню ў двух фіналах супраць «Лівэрпулю». Легендарны гулец «Арсэналу» Лаям Брэйдзі ахарактарызаваў Джэка, як гульцы валодаючага «адмысловым талентам», і выказаў меркаваньне, што пройдзе трохі часу, перш чым юны гулец стане гульцом асновы.
2 ліпеня 2009 году Ўілшэр падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт. Падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі 2009 году Ўілшэр ізноў прымусіў казаць пра сябе. У абодвух матчах «Кубка Эміратаў», перамогу ў якім атрымаў «Арсэнал», Джэк быў прызнаны «гульцом матчу».
Дасягненьні
рэдагаваць«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014