Джэймз Кларк Рос
Джэймз Кларк Рос (па-ангельску: James Clark Ross 15 красавіка 1800, Лёндан — 3 красавіка 1862, Эйлзбэры) — ангельскі вайсковы марак, палярны дасьледчык, удзельнік Каралеўскага таварыства (па-ангельску: Fellow of the Royal Society).
Джэймз Кларк Рос | |
James Clark Ross | |
Джон Р. Ўідман, партрэт камандзіра Дж. К. Роса | |
Род дзейнасьці | Дасьледчык Антарктыкі, вайсковы марак |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 красавіка 1800 |
Месца нараджэньня | Лёндан |
Дата сьмерці | 3 красавіка 1862 |
Месца сьмерці | Эйлзбэры |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ангелец |
Занятак | падарожнік-дасьледнік, натураліст, вайскова-марскі афіцэр, батанік |
Навуковая сфэра | батаніка |
Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства[1] і Лёнданскае Лінееўскае таварыства[d] |
Бацька | Джордж Рос[d][2][3] |
Маці | Крыстыян Кларк[d][2] |
Дзеці | James Coulman Ross[d][2] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьДжэймз Кларк Рос нарадзіўся ў Лёндане 15 красавіка 1800 року.
У флёт трапіў яшчэ ў 12 рокаў, апынуўшыся на караблі свайго дзядзькі — экспэрта па Арктыцы, капітана Джона Роса. У 18 рокаў ён зь дзядзькам на судне «Ізабэла» ў сваё першае падарожжа па Арктыцы — у раён Бафінавай Зямлі, у 1820-х роках браў удзел у экспэдыцыях пад кіраўніцтвам Ўільяма Пары ў дасьледаваньні Паўночна-Заходняга праходу. У 1829—1833 роках ізноў дасьледаваў Арктыку пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі. У 1831 року імі быў адкрыты Паўночны магнітны полюс Зямлі.
У 1839—1843 рр. на караблях «Эрэбус» і «Тэрор» зрабіў найвялікшае для таго часу дасьледаваньне Антарктыкі, адкрыўшы мора і самы вялікі шэльфавы ледавік, названыя пасьля ў яго гонар. У 1841 адкрыў антарктычныя вульканы Эрэбус і Тэрор, названыя ў гонар яго караблёў. У 1842 першым зь людзей Рос перасек адзнаку ў 78° паўднёвай шыраты.
За час экспэдыцыі былі дасьледаваныя берагі Зямлі Вікторыі ў Антарктыдзе. Аднак, адкрытыя тэрыторыі Рос лічыў астравамі, а не матэрыком. Акрамя таго, на бераг самой Антарктыды ён не высаджваўся.
Па вяртаньні з Антарктыкі Рос атрымаў рыцарства і тытул «сэр», а ў Францыі быў прадстаўлены да Ордэну Ганаровага легіёну.
У 1847 року напісаў кнігу аб сваіх падарожжах і дасьледаваньнях — A Voyage of Discovery and Research to Southern and Antarctic Regions.
У 1848—1849 рр. на судне «Энтэрпрайз» Рос кіраваў экспэдыцыяй па пошуку Джона Франкліна, але яна ня мела посьпеху.
Вайсковыя чыны
рэдагавацьУшанаваньне памяці
рэдагавацьІмем Роса, акрамя мора і шэльфавага ледавіку, названыя два вострава ў Антарктыцы (востраў Роса і Востраў Джэймза Роса), карабель, кратэр на Месяцы, места ў Каліфорніі, гара на востраве Кергелен і іншыя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Lord Byron and his Times (анг.)
- ^ а б в Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ O'Byrne W. R. ROSS, Kt., D.C.L., F.R.S., F.L.S., F.R.A.S., &c. (анг.): Captain, 1834. // A Naval Biographical Dictionary: comprising the life and services of every living officer in Her Majesty's Navy, from the rank of Admiral of the Fleet to that of Lieutenant, inclusive. Compiled from Authentic and Family Documents. — London: John Murray, 1849. — 1409 p. — ed. size: 2000
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Ross, John (explorer)». Appletons' Cyclopædia of American Biography. 1900.