Шэльфавы ледавік — ледавік, які плавае ці часткова абапіраецца на дно ў межах матэрыковай вобмелі (шэльфу). Сустракаюцца ў асноўным у Антарктыдзе.

Шэльфавыя ледавікі Антарктыды

     Роса (472 960 км²)

     Ронэ-Фільхнэра (422 420 км²)

     Эймэры (62 620 км²)

     Ларсэна (48 600 км²)

     Рысэр-Ларсэна (48 180 км²)

     Фімбул (41 060 км²)

     Шаклэтона (33 820 км²)

     Георга VI (23 880 км²)

     Заходні (16 370 км²)

     Уілкінса (13 680 км²)

Шэльфавыя ледавікі зьяўляюцца працягам наземных ледавікоў, зрэдку ўтвараюцца намнажэньнем сьнежнага покрыва на марскім лёдзе і злучэньнем сьнега зь лёдам айсбэргаў. Уяўляюць сабой пліты, якія патанчаюцца да краю і скончваюцца абрывам. Таўшчыня ад 30 да 1300 м. Жыўленьне ахоплівае звычайна верхнюю паверхню і прыбярэжную частку ніжняй паверхні. Хуткасьць руху шэльфавых ледавікоў вагаецца ад 300 да 1800 м у рок. У краявой зоне адбываецца раставаньне і адколваньне айсбэргаў. Найбуйнейшы ў сьвеце шэльфавы ледавік — ледавік Роса.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)