Джорджэ Вайфэрт
Джорджэ Вайфэрт (па-сэрбску: Ђорђе Вајферт, па-нямецку: Georg Weifert; 15 чэрвеня 1850, Панчава, Аўстрыйская імпэрыя — 12 студзеня 1937, Бялград, Каралеўства Югаславія) — сэрбскі прамысловец нямецкага паходжаньня, прэзыдэнт Нацыянальнага банка Сэрбіі, а затым Югаславіі[6]. Акрамя таго, ён лічыцца заснавальнікам сучаснай горназдабыўной прамысловасьці ў Сэрбіі і мэцэнатам.
Джорджэ Вайфэрт | |
Дата нараджэньня | 15 чэрвеня 1850[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 студзеня 1937 (86 гадоў) або 12 студзеня 1927[4] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | прамысловец, банкір, калекцыянаваньне манэтаў, калекцыянэр кніг, банк, эканаміст |
Навуковая сфэра | прамысловасьць[5] і банкаўская справа[d][5] |
Сябра ў | Corps Alemannia München[d] |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьГеорг Вайфэрт нарадзіўся ў Панчава ў нямецкай сям’і, якая паходзіла з дунайскіх швабаў. З раньняга ўзросту Джорджэ працаваў разам з бацькам у Белградзе ў браварні. Іхная браварня была першай у Каралеўстве Сэрбіі. Вайфэрт скончыў школу ў месцы недалёка ад Мюнхэна. Затым вярнуўся ў Сэрбію і зноў працаваў у браварні бацькі, якая пашырылася. З прыбытку Джорджэ купіў вугальную шахту ў Косталацы, затым некалькі руднікоў. Неўзабаве Вайфэрт стаўся самым багатым чалавекам у Сэрбіі і быў прызнаны найвялікшым прамыслоўцам будучай Югаславіі.
У 1890 годзе Вайфэрт быў прызначаны на пасаду прэзыдэнтам Нацыянальнага банка Сэрбіі. Гутэю пасаду ён займаў з 1890 па 1902 год і зноў з 1912 па 1914/1918 гады[6]. У гэты пэрыяд ён набыў добрую рэпутацыю, падтрымліваючы курс сэрбскага дынару. Пасьля 1918 году Вайфэрт быў прызначаны прэзыдэнтам Нацыянальнага банка Югаславіі[6]. Найбольш вядомым ягоным мерапрыемствам на пасадзе стаў пераход на новы югаслаўскі дынар. Замена выклікала таксама і цэлы шэраг крытыкі. У той час як стары сэрбскі дынар абменьваўся ў суадносінах 1:1 да новай валюты, аўстра-вугорская крона — у суадносінах 4:1. Падобнае не магло не прывесьці да страты пэўнай часткі грошаў значнай колькасьці жыхароў былой Аўстра-Вугоршчыны.
Джорджэ Вайфэрт быў заступнікам і прыхільнікам гуманітарных і культурных установаў. Ён ахвяраваў сваю дарагую калекцыю старадаўніх манэтаў і прыватную бібліятэку Бялградзкаму ўнівэрсытэту. У Панчава ён пакінуў рымска-каталіцкай царкве невялікую капліцу, вядомую як царква Ганны, у памяць пра сваю маці.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.ubs-asb.com/Portals/0/Casopis/2014/4/UBS-Bankarstvo-4-2014-Matic.pdf
- ^ https://viaf.org/processed/LC%7Cn%202018008952
- ^ https://www.srbijanac.rs/biografija.php?stv=105&pismo=lat
- ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в Governors of the National Bank. National Bank of Serbia.