Джодзі Фостэр

амэрыканская акторка, рэжысэрка і прадусарка

Алі́сія Кры́стыян «Джодзі» Фостэр (па-ангельску: Alicia Christian «Jodie» Foster; нарадзілася 19 лістапада 1962 году) — амэрыканская акторка, рэжысэрка і прадусарка. Ляўрэатка дзьвюх прэміяў «Оскар», трох прэміяў «Брытанскай кінаакадэміі», дзьвюх прэміяў «Залаты Глёбус» і прэміі Сэсіл Б. Дэміл. За працу ў якасьці рэжысэра яна была намінаваная на прэмію «Эмі».

Джодзі Фостэр
Дата нараджэньня 19 лістапада 1962(1962-11-19)[1][2][3][…] (61 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, кінаакторка, кінарэжысэрка, кінапрадусарка, акторка агучваньня, характарная акторка, тэлеактор, тэатральны прадусар, выканаўчая прадусарка, тэлепрадусар
Навуковая сфэра кантроль за абарачэньнем зброі[d]
Бацька Луцыюс Фішэр Фостэр[d][5]
Маці Эвэлін Эла Элманд[d][5]
Узнагароды
прэмія «Залаты Глёбус» імя Сэсыля Дэ Міля[d] (2013) прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю Залаты Глёбус кінапрэмія «Сатурн» прэмія BAFTA за самага пэрспэктыўнага пачаткоўца ў фільмах[d] (1977) прэмія BAFTA за найлепшую жаночую ролю другога пляну[d] (1977) прэмія «Давід дзі Данатэльлё» найлепшай замежнай акторцы[d] (1989) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю — драма прэмія BAFTA за найлепшую галоўную жаночую ролю[d] (1992) прэмія «Давід дзі Данатэльлё» найлепшай замежнай акторцы[d] (1994) прэмія «Незалежны Дух» за найлепшую жаночую ролю[d] (1989) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю[d] (1995) прэмія «Сатурн» за найлепшую жаночую ролю прэмія «Крышталь»[d] (1996) прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі — прыз глядацкіх сымпатыяў найлепшай акторцы[d] (1997) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю другога пляну зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] (4 траўня 2016) Mary Pickford Award[d] Sitges Grand Honorary Award[d] (2005) Hasty Pudding Woman of the Year[d] (1992) Jupiter Awards[d]
IMDb ID nm0000149
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Фостэр пачала сваю прафэсійную кар’еру ў якасьці мадэлькі, калі ёй было тры гады. Дэбютавала ў 1968 годзе ў тэлевізійным сыткоме «Мэйбэры Р.Ф.Д.». У канцы 1960-х і пачатку 1970-х яна працавала ў некалькіх тэлевізійных сэрыялах і дэбютавала ў кіно зь фільмам студыі Дыснэй «Напалеон і Саманта» (1972). Пасьля выступу ў м’юзыкле «Том Соер» (1973) і камэдыйнай драме Мартына Скарсэзэ «Аліса больш не жыве тут» (1974), прарыў Фостэр адбыўся дзякуючы ролі ў псыхалягічным трылеры Скарсэзэ «Таксіст» (1976), у якім яна сыграла дзіця-прастытутку. Дзякуючы гэтай ролі Фостэр атрымала намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Іншыя ейныя фільмы, у час калі яна была падлеткам, уключаюць м’юзікал «Багсі Мэлоўн» (1976) і трылер «Маленькая дзяўчынка, якая жыве ў канцы вуліцы» (1976). Яна стала папулярным кумірам для падлеткаў, зьняўшыся ў фільмах Дыснэю «Шалёная пятніца» (1976) і «Сядзіба Кэндлшу» (1977), а таксама ў кінастужках «Кэрні» (1980) і «Лісы» (1980).

Пасьля навучаньня ў каледжы пры Ельскім унівэрсытэце Фостэр спрабавала перайсьці на дарослыя ролі, аднак, асаблівага посьпеху спачатку ня мела. Ухвала прыйшла толькі зь фільмам «Абвінавачаны» (1988), за якую яна атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Праз тры гады яна атрымала другую сваю прэмію «Оскар», дзякуючы ролі пэрсанажу Клэрыс Старлінг у псыхалягічным фільме жахаў «Маўчаньне ягнятаў» (1991). Фостэр дэбютавала ў якасьці рэжысэра ў тым жа годзе разам з кінастужкай «Маленкі чалавек Тэйт» і заснавала ўласную прадусарскую кампанію Egg Pictures у 1992 годзе. Першым фільмам кампаніі стаўся фільм «Нэл» (1994), у якой яна таксама згуляла галоўную ролю, атрымаўшы ейную чацьвёртую намінацыя на прэмію «Оскар». Іншымі ейнымі пасьпяховымі фільмамі ў 1990-х сталіся рамантычная драма «Сомэрсьбі» (1993), камэдыя «Мавэрык» (1994), навукова-фантастычная кінастужка «Кантакт» (1997) і драма «Ганна і кароль» (1999). У 2011 годзе Фостэр таксама зьявілася разам з Джонам Рэйлі, Кейт Ўінсьлет і Крыстафам Вальцам у камэдыі Рамана Палянскага «Разаніна», якая прысьвечана бацькам зь сярэдняй клясы, чыя сустрэча па ўрэгуляваньні інцыдэнту паміж іхнымі сынамі перарастае ў хаос. Да канца 2010-х Фостэр працягвала выступаць у ролі акторкі і рэжысэрка.

  1. ^ Jodie Foster // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Jodie Foster // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Jodie Foster // FemBio database (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119093790 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць