Крыстаф Вальц
Кры́стаф Вальц (па-нямецку: Christoph Waltz; нарадзіўся 4 кастрычніка 1956 году) — аўстрыйска-нямецкі актор і рэжысэр. З 2009 года пераважна жыве і працуе ў ЗША[5][6]. Ягоныя ўзнагароды ўключаюць дзьве прэміі Оскар, дзьве прэміі Залаты Глёбус, дзьве прэміі BAFTA і дзьве прэміі Гільдыі кінаактораў.
Біяграфія
рэдагавацьЗь дзяцінства Вальц захапляўся опэрай, аднак, быць опэрным сьпеваком ён ня здолеў празь непрыдатны голас. Адной зь першых заўважных працаў актора стала выкананьне ролі доктара Ганса-Ёахіма Дорфмана ў брытанскім тэлевізійным сэрыяле «Лёгкія грошы».
Ягоная прарыўная роля ў ЗША прыпала на фільм Квэнтына Тарантына «Бясслаўныя вырадкі» 2009 году, у якім ён сыграў афіцэра СС Ганса Лянда. Пазьней ён зноў быў у супрацы з Тарантына ў 2012 годзе, калі ён сыграў паляўнічага за галовамі Кінга Шульца ў фільме «Джанга вызвалены». За кожную з гэтых роляў актор атрымаў прэміі Оскар, BAFTA і Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну. Вальц таксама атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю на Канскім кінафэстывалі і прэмію Гільдыі кінаактораў за выкананьне ролі Лянды[7].
Іншымі прыкметнымі ролямі аўстрыйца былі пэрсанаж у цёмнай камэдыі Рамана Палянскага «Рэзаніна» (2011), у навукова-фантастычным фільме Тэры Гіліяма «Тэарэма нулю» (2013), біяграфічным фільме Тыма Бэртана «Вялікія вочы» (2014), сатырычным творы Аляксандра Пэйна «Памяншэньне» (2017) і камэдыі «Фэстываль Рыфкіна» (2020) працы Ўудзі Алена. За выступы ў фільме «Вялікія вочы» актор быў намінаваны на Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю. Вальц таксама прыняў удзел у здымках некалькіх фільмаў «Бандыяны», зьявіўшыся двойчы ў ролі антаганіста галоўнага героя ў фільмах «Спэктар» (2015) і «Ня час для сьмерці» (2021).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bauer P. Christoph Waltz // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Christoph Waltz // filmportal.de — 2005.
- ^ Christoph Waltz // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #129962627 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ «Pass-Hickhack: Christoph Waltz wird im Eilverfahren zum Österreicher». Nachrichten Kultur.
- ^ "«Österreichische Staatsbürgerschaft für Christoph Waltz». Der Standard.
- ^ «Christoph Waltz Wins The Academy Award For Best Actor In A Supporting Role». Stories99.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Крыстаф Вальц (анг.) на сайце IMDb