Маўчаньне ягнятаў (фільм)

фільм ЗША 1991 року

«Маўча́ньне ягня́таў» (па-ангельску: The Silence of the Lambs) — амэрыканскі фільм псыхалягічных жахаў[14] ці псыхалягічны трылер, які быў зьняты ў 1991 годзе рэжысэрам Джонатанам Дэмі паводле сцэнару Тэда Тэлі. Кінастужка ёсьць адаптацыяй аднайменнага раману Томаса Гарыса 1988 году. Галоўныя ролі выканалі Джодзі Фостэр, Энтані Гопкінз, Тэд Лэвін, Скот Глен, Энтані Гілд і Кэсі Лэманз[15]. Фільм выйшаў на экраны 14 лютага 1991 году і атрымаў зборы ў сусьветным пракаце ў памеры 272,7 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў 19 мільёнаў даляраў, што зрабіла яго пятым паводле прыбытку фільмам 1991 году па ўсім сьвеце. Фільм быў прадстаўлены на 41-м Бэрлінскім кінафэстывалі, дзе ён змагаўся за Залатога мядзьведзя. Дэмі ў выніку атрымаў Срэбнага мядзьведзя за найлепшую рэжысуру. Акрамя таго, фільм атрымаў статуэтку Оскар як найлепшы актор, а таксама яшчэ прызы ў чатырох намінацыях. «Маўчаньне ягнятаў» ёсьць адным з шэрагу фільмаў жахаў, якія намінаваліся на найвышэйшую фільмавую ўзганароду, патрапіўшы ў адзін шэраг з такімі фільмамі, як «Экзарцыст» (1973), «Сківіцы» (1975), «Шостае пачуцьцё» (1999), «Чорны лебедзь» (2010) і «Ўцякай» (2017). «Маўчаньне ягнятаў» крытыкі, кінарэжысэры і гледачы рэгулярна называюць адным з найвялікшых і ўплывовых фільмаў у гісторыі. Гэтак, у 2018 годзе часопіс Empire паставіў яго на 48 месца ў сваім сьпісе 500 найвялікшых фільмаў усіх часоў[16]. У 2001 годзе быў выпушчаны працяг фільм «Ганібал», а затым прыквелы «Чырвоны дракон» (2002) і «Ўзыходжаньне Ганібала» (2007).

Маўчаньне ягнятаў
па-ангельску: The Silence of the Lambs
Жанр трылер[d][1][2][3][…], фільм жахаў[d], псыхалягічны жах[d], псыхалягічны фільм-трымценьнік[d], крымінальны фільм[d], драматычны фільм, гомасэксуалізм у кіно і экранізацыя раману[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Маўчанне ягнят[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Крэйг Макей[d]
Вытворчасьць Orion Pictures[d]
Распаўсюд Orion Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 30 студзеня 1991[8], 19 красавіка 1991[9], 11 красавіка 1991[10], 14 лютага 1991[11] і 1991
Працягласьць 118 ± 1 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 19 000 000 $
Прыбытак 272 742 922 $[12] і 130 742 922 $[13]
Папярэдні Manhunter[d]
Наступны Ганібал[d]
Старонка на IMDb

У 1990 годзе студэнтка Кларыса Старлінг (Джодзі Фостэр), якая навучаецца ў акадэміі ФБР, накіроўваецца на інтэрвію Ганібала Лэктэра (Энтані Гопкінз), былога псыхіятра і зьняволенага сэрыйнага забойцы-канібала. Ейны кіраўнік Джэк Кроўфард (Скот Глен) лічыць, што разуменьне Лэктэра можа апынуцца карысным у пагоні за сэрыйным забойцам-псыхапатам зь мянушкай «Бафала Біл» (Тэд Лэвін), які забівае маладых жанчынаў і здымае скуру зь іхных целаў.

У дзяржаўным шпіталі Балтымара, дзе трымаюць Лэктэра, доктар Фрэдэрык Чылтан (Энтані Гілд) праводзіць інструктаж і груба заляцаецца да студэнткі, але яна яго адвяргае. Старлінг праводзяць уніз да камэры Лэктэра. Не зважаючы на ​​тое, што спачатку злачынец ветліва ставіцца да яе і падтрымлівае добрую размову, але пасьля таго як Старлінг хутка пераходзіць да справы, ён становіцца нецярплівым і адмаўляе ёй у дапамозе. Калі яна сыходзіць, зьняволены на імя Мігс, што сядзіць у суседняй камэры, выкідае ў яе сваю кнуру. Лэктэр лічыць такі ўчынак ганебным і невымоўна пачварным і запрашае Старлінг назад, кажучы ёй, што трэба шукаць ягонага старога пацыента. Гэта прыводзіць яе да сховішча, дзе яна выяўляе слоік з адрэзанай галавой чалавека. Яна вяртаецца да Лэктэра, які кажа, што гэты чалавек быў зьвязаны з Бафала Білам. Ён прапануе студэнтке прааналізаваць асобу Бафала Біла пры ўмове, што ён будзе пераведзены ў іншае месца далей ад Чылтана, якога ён ненавідзіць. У гэты ж знаходзяць яшчэ адную ахвяру Бафала Біла. Яна была знойдзеная зь лярвай матыля Мёртвая галава ў сваім горле.

Бафала Біл выкрадае сэнатараву дачку Кэтрын Мартын (Брук Сьміт). Кроўфард дазваляе Старлінг прапанаваць Лэктэру фальшывую ўгоду, паабяцаўшы перавод у турму, калі ён дасьць інфармацыю, якая дапаможа ім схапіць Бафала Біла і выратаваць Кэтрын. Замест гэтага Лэктэр патрабуе ад Старлінг іншую дамову, у абмен на падказкі пра Бафала Біла, ён жадае пачуць асабістую інфармацыю пра яе. Старлінг распавядае Лэктэру пра забойства свайго бацькі, калі ёй было дзесяць гадоў. Чылтан таемна запісвае размову і выскрывае Лэктэру Старлінгавы падман, перш чым прапанаваць яму іншую дамову. Лэктэр згаджаецца і яго адпраўляюць у Мэмфіс, дзе ён сустракае і кавэнчыць сэнатарку Мартын (Даян Бэйкер), а потым дае ёй ілжывую інфармацыю пра Бафала Біла. Старлінг выяўляе, што Лэктэр падмануў іх і наведвае злачынца, які цяпер знаходзіцца ў камэры ў будынку суду штата Тэнэсі, і просіць распавесьці ёй праўду. Лэктэр кажа, што ўся неабходная ёй інфармацыя ўтрымліваецца ў матэрыялах справы Бафала Біла, а затым настойвае на працягу іхнай асабістай дамовы. Старлінг згаджаецца і распавядае пра траўматычны выпадак зь дзяцінства, калі пачула, як у фальварку сваякоў у Мантане забіваюць ягнятаў. Лэктэр выказвае здагадку, што Старлінг спадзяецца, што выратаваньне Кэтрын скончыць ейныя паўтаральныя кашмары з крыкамі ягнятаў. Лэктэр вяртае матэрыялы справы Бафала Біла жанчыне, калі прыязджае Чылтан, і паліцыянты выводзяць яе з будынку. Пазьней у той жа вечар Лэктэр забівае сваіх ахоўнікаў і уцякае з камэры.

Старлінг аналізуе Лэктэравы анатацыі ў файле і высьвятляе, што Бафала Біл ведаў сваю першую ахвяру Фрэдэрыку Бімэл. Далей жанчына выяўляе, што і яна, і Бафала Біл былі краўцамі. У доме Фрэдэрыкі яна заўважае няскончаныя сукенкі і выкрайкі сукенак, ідэнтычныя вучасткам скуры, зьнятым з ахвяраў. Яна тэлефануе Кроўфарду і кажа, што Бафала Біл робіць «касьцюм» з чалавечае скуры. Кроўфард выяўляе, што забойцу клічуць Джэймам Гамбам. Раней ён займаўся кантрабандай матылёў і жадаў зрабіць сабе апэрацыю дзеля зьмены плоці, але яму было адмоўлена ў гэтым. Кроўфард разам з апэратыўнай групай захопу накіроўваецца ў ягоны дом у Іліное, аднак, там яго не знаходзяць. У гэты час Старлінг зьвяртаецца да сяброў і сябровак Фрэдэрыкі, апытваючы іх пра забітую. У адным з дамоў у Джэка Гордана яна выяўляе, што той на самай справе ёсьць зайбоцам Гамбам і перасьледуе яго. У выніку яна забівае злачынцу, каб уратаваць сваё жыцьцё.

Лэктэр з аэрапорту тэлефануе Старлінг, калі тая знаходзіцца на выпускным вечары ў акадэміі ФБР. Ён запэўнівае яе, што не мае намеру перасьледваць яе. Пасьля размовы Лэктэр кладе слухаўку і заўважае ў натоўпу доктара Чылтана.

«Маўчаньне ягнятаў» зь цягам часу стала сапраўдным гітом, паступова атрымаўшы шырокі посьпех і ўхваленьне крытыкаў. Фостэр, Гопкінз і Лэвін былі адзначаныя за выкананьне сваіх роляў. Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes паведамляе, што 96% з 104 фільмавых крытыкаў далі станоўчы водгук на фільм зь сярэдняй адзнакай у 8,90/10. На іхнюю думку, фільм ёсьць разумным і напружаным трылерам, а рэжысэр Джонатан Дэмі балянсуе паміж псыхалагічнымі развагамі і поўным жахам, да таго ж выдатна карыстаючыся зорнымі выступамі Гопкінза і Фостэр[17]. Metacritic, іншы агрэгатар аглядаў, прысвоіў фільму сярэднеўзважаных 85 балаў з 100 магчымых, базуючыся на 19 рэцэнзіях, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[18]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэднюю адзнаку А- паводле шкалы ад A+ па F.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць