Даўнары (Іўеўскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Даўнары — вёска ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Уваходзяць у склад Бакштаўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Даўнары
лац. Daŭnary
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 304 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231339
СААТА: 4229804071
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′27″ пн. ш. 26°5′24″ у. д. / 53.97417° пн. ш. 26.09° у. д. / 53.97417; 26.09Каардынаты: 53°58′27″ пн. ш. 26°5′24″ у. д. / 53.97417° пн. ш. 26.09° у. д. / 53.97417; 26.09
Даўнары на мапе Беларусі ±
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Доўнар (імя)

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Доўнар складаецца з фармантаў -даў-, які паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны' або старагерманскага dulg- 'моцны, трывалы', dolg 'дужаньне', і -нар-, які паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[2]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[3].

Гісторыя рэдагаваць

У канцы XIV ст. вялікі князь Ягайла перадаў вёску ў складзе Бакштаўскай воласьці капітулу Віленскага эпіскапства Вялікага княства Літоўскага. 3 1787 г. арандавалі Храптовічы.

У XIX ст. у Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1861 г. 68 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 30 двароў, 234 жыхары, 284 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 42 двары, 305 жыхароў.

У 1921—1939 гг. вёска (у 1921 г. 41 двор. 195 жыхароў) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградскага ваяводзтва Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (53 двары, 281 жыхар), цэнтар Даўнароўскага сельсавету Юрацішкаўскага раёну.

У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1942 г. партызаны атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага разграмілі тут фашысцкі гарнізон. Вёска была спалена гітлераўцамі.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвонае поле». 3 1953 г. у калгасе «Змагар». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне, з 25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце. 3 1969 г. вёска — цэнтар калгасу «Іскра». У 1970 г. 155 жыхароў. Працавалі клюб, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, дзіцячы сад, крама.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 51 двор, 167 жыхароў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць