Зоя Белахвосьцік
Зо́я Валянці́наўна Белахво́сьцік (нар. 26 кастрычніка 1959 году) — беларуская акторка тэатру і кіно. У 18 гадоў адразу пасьля тэатральна-мастацкага інстытуту трапіла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Першая роля, якую грала да 41 году — Паўлінка ў аднайменнай камэдыі Янкі Купалы[1]. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай рэспублікі Крым. Народная артыстка Беларусі з 2018 году.
Зоя Белахвосьцік лац. Zoja Biełachvościk | |
Зоя Валянцінаўна Белахвосьцік | |
Дата нараджэньня | 26 кастрычніка 1959 (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1977 — дасюль |
Бацька | Валянцін Белахвосьцік[d] |
Маці | Вольга Глебава[d] |
Дзеці | Валянціна Гарцуева[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm3362551 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіць зь сям’і актора Валянціна Белахвосьціка і канцэртмайстра Вольгі Глебавай, дачкі актора Глеба Глебава.
У 1982 годзе яна скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці акторка драмы і кіно[2]. На чацьвертым курсе навучаньня ёй прапанавалі сыграць ролю Паўлінкі. З-за гэтай ролі ёй прыйшлося адрасьціць доўгія валасы. З гэтага моманту Зоя выконвала ролю Паўлінкі да 2000 году[3].
З 1982 году зьяўлялася акторкай Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Згуляла ў больш чым 55 спэктаклях. Працавала на радыё, выкладае ў акадэміі мастацтваў[4].
Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцый пратэстаў, зьбіцьця і катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў калектыў Купалаўскага тэатру 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павал Латушка. 26 жніўня Зоя Белахвосьцік разам з большасьцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатру звольнілася ў знак пратэсту[5].
2 кастрычніка яе звольнілі з Беларуская дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе яна выкладала на катэдры майстэрства актора тэатральнага факультэту. На паўстаўкі яна была мастацкім кіраўніком акторскага курсу[6].
Ролі
рэдагавацьПраца ў тэатры
рэдагаваць- Жыцьці Карыцына
- Івона, прынцэса Бургундзкая
- Ідылія
- Крывавая Мэры
- Паўлінка
- Піць, сьпяваць, плакаць
- С. В.
- Смак яблыка
- Тутэйшыя
Праца ў кіно
рэдагаваць- 2010 «Сьмяротная схватка»
- 2010 «Каханьне дзеля жыцьця» (здымаецца) — галоўная роля
- 2009 «Суд» — Лідзія Паўлаўна, маці Андрэя, «Сьведка»
- 2009 «Жураў» — Міронава Ларыса, дава загінулага Сяргея Міронава, сэрыя «Сьмяротны нумар»
- 2008 «Зграя»
- 2007 «Чаклун і Румба» — мэдсястра
- 2007 «Маёр Ветраў» — судзьдзя
- 2005 «Чалавек вайны»
- 2002 «Каменская-2» — мэнэджар
- 2002 «Мужчынскія гульні»
- 1992 «Вальс залатых цяльцоў» — сьцюардэса
- 1988 «Шарагоўцы» (фільм-спэктакль) — Мар’я
- 1987 «Жаніцца — не журыцца» (фільм-спэктакль) — Зоська
- 1985 «Куды ідзеш, салдат?» — эпізод
Сям’я
рэдагавацьДзед Зоі — савецкі артыст Глеб Глебаў. Муж — рэжысэр Аляксандар Гарцуеў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прима Купаловского театра Зоя Белохвостик: Коса, грудь, бедра — все накладное(недаступная спасылка) Комсомольская Правда в Беларуси
- ^ Зоя Белахвосцік - фото и биография, семья, фильмография на AFISHA.TUT.BY. afisha.tut.by. Праверана 2020-03-26 г.
- ^ Наталия КРИВЕЦ | Сайт «Комсомольской правды» (2009-10-21) Прима Купаловского театра Зоя Белохвостик: Коса, грудь, бедра - все накладное. KP.BY - сайт «Комсомольской правды». Праверана 2020-03-26 г.
- ^ Зоя Белахвосцік. Тэарэмы натхнення Людміла Грамыка. Людзі тэатру і кіно
- ^ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников
- ^ Зорку Купалаўскага тэатру Зою Белахвосьцік звальняюць з Акадэміі мастацтваў, Радыё Свабода, 2-10-2020