Дарэні

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Дарэ́ні[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

Дарэні
лац. Dareni
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 21 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857036
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′29″ пн. ш. 25°56′58″ у. д. / 54.04139° пн. ш. 25.94944° у. д. / 54.04139; 25.94944Каардынаты: 54°2′29″ пн. ш. 25°56′58″ у. д. / 54.04139° пн. ш. 25.94944° у. д. / 54.04139; 25.94944
Дарэні на мапе Беларусі ±
Дарэні
Дарэні
Дарэні
Дарэні
Дарэні
Дарэні

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 19 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. У 1897 г. 10 двароў, 82 жыхары. У 1909 г. 13 двароў, 85 жыхароў, якія мелі 40 кароў, 18 коней, 181 дзесяціну зямлі.

У 1921—1939 гг. у складзе Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

З 1940 году вёска (21 двор, 123 жыхары) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У гады вайны была часткова спалена. Знаходзілася ў саўгасе «Чарнэлі». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 41 жыхар. Потым у складзе калгасе імя К. С. Заслонава.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 21 чалавек[2]
  • 1999 год — 29 чалавек, 11 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.