Фалюн

места ў грамадзе Фалюн (Швэцыя)

Фа́люн (па-швэдзку: Falun) — горад у цэнтральнай Швэцыі.

Фалюн
швэдз. Falun
Выгляд на цэнтар Фалюну з Дому Радыё
Выгляд на цэнтар Фалюну з Дому Радыё
Герб Фалюну


Краіна: Швэцыя
Лэн: Далярна
Плошча: 27,17 км²
Вышыня: 110 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 37 000 чал.
шчыльнасьць: 1361,8 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 023
Геаграфічныя каардынаты: 60°36′9.853″ пн. ш. 15°39′21.830″ у. д. / 60.60273694° пн. ш. 15.65606389° у. д. / 60.60273694; 15.65606389Каардынаты: 60°36′9.853″ пн. ш. 15°39′21.830″ у. д. / 60.60273694° пн. ш. 15.65606389° у. д. / 60.60273694; 15.65606389
Фалюн на мапе Швэцыі
Фалюн
Фалюн
Фалюн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.falun.se

Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны і лэну Далярны. Важны прамысловы цэнтар (машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць). У мінулым — важны меднарудны цэнтар, у сувязі з чым цяпер, разам з гарой Копарбэрг, уваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 год — 37 000 чалавек.

Герб гораду

рэдагаваць

Уяўляе сабой выяву трох знакаў «люстэрка Вэнэры» над выявай гарадзкога муру. Тры знакі Вэнэры сымбалізуюць трох жанчынаў-заснавальніцаў гэтага гораду.

Гісторыя

рэдагаваць

Горад вырас вакол меднай шахты і доўгі час залежыў ад здабычы медзі. Дакладна вядома, што медзь тут здабывалі з XI стагодзьдзя, але існуе меркаваньне, што здабываць яе сталі яшчэ з VIII стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі на месцы сучаснага Фалюну існавала царква. 7 студзеня 1608 году кароль Карл IX выдаў прывілей на будаўніцтва гораду, але горад заснаваным ня быў, хоць і была пабудавана ратуша. Новыя прывілеі былі выдадзены ў 1624 і 1641 гадох, і новы горад стаў хутка разьвівацца: ужо ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя ён становіцца другім паводле колькасьці насельніцтва (6000 чалавек) горадам на тэрыторыі сучаснай Швэцыі, пасьля Стакгольму. У XVIII і да сярэдзіны XIX стагодзьдзя насельніцтва гораду ўвесь час памяншалася, і толькі калі была пракладзеная чыгунка, быў нададзены новы штуршок у разьвіцьці гораду. У сярэдзіне 1950-х гадоў улады зьнішчылі большасьць будынкаў у гістарычным цэнтры гораду, якія, нібыта, не ўяўлялі сабой каштоўнасьці. Гэта, аднак, не адпавядала рэчаіснасьці (у прыватнасьці, была зьнішчана віла, у якой у свой час жыла пісьменьніца Сэльма Лягерлёф).

У 1954, 1974, 1993 і 2015 гадох у горадзе праходзіў чэмпіянат сьвету па лыжным спорце.

Славутасьці

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Фалюнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў